Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала расейскі танкер, экіпаж вызвалены. ВІДЭА

абноўлена

Служба бясьпекі Ўкраіны супольна з вайсковай пракуратурай затрымала расейскі танкер «NEYMA», які ў лістападзе 2018 году ў Керчанскай пратоцы блякаваў украінскія вайсковыя караблі.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавым цэтры СБУ, «паводле непасрэднага загаду вышэйшага кіраўніцтва ФСБ прадстаўнікі памежнай службы Расеі ўчыніілі акт узброенай агрэсіі супраць украінскіх вайсковых караблёў «Нікапаль» і «Бярдзянск», якія пазьней былі перапраўленыя ў расейскі порт».

Пакуль невядома, ці танкер затрыманы разам з экіпажам ці без.

Паводле СБУ, тады з выкарыстаньнем зброі, расейскія памежнікі захапілі ўкраінскія караблі разам з 24 маракамі.

У часе дасудовага расьследаваньня гэтай справы, сьледчыя СБУ выставілі абвінавачаньні 15 прадстаўнікам вышэйшага ваеннага кіраўніцтва Расеі.

Паводле ўкраінскіх памежнікаў, танкер затрыманы ў порце Ізмаіл пасьля адпаведнай ідэнтыфікацыі. Але цяпер назва гэтага танкера зьмененая на «NIKA SPIRIT». Цяпер сьледчыя рыхтуюць пазоў у суд аб ягоным арышце.

Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, 10 чальцоў экіпажу расейскага танкера былі дапытаныя. Украінскія СМІ паведамляюць, што ўсе яны вызваленыя, бо пасьля праверкі высьветлілася, што яны ня маюць дачыненьня да атакі на ўкраінскія караблі ў Керчанскай пратоцы — яны былі ўключаныя ў склад новага экіпажу пасьля зьмены ўласьнікаў расейскага танкера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG