Гэта 39-гадовы сэнатар ад штату Агаё Джэймз Дэйвід Вэнс (Дж. Д. Вэнс).
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, што мае намер падрыхтаваць усе элемэнты мірнага пляну да лістапада, з тым каб Кіеў мог склікаць другі міжнародны мірны саміт. На ім будуць чакаць прадстаўнікоў Расеі.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе, чаму афіцыйны Менск адвёў войскі ад украінскай мяжы, адказвае, ці азначаюць некаторыя апошнія падзеі карэкцыю замежнапалітычнага курсу, і распавядае, як Кіеў паставіўся да вызваленьня Менскам украінскіх грамадзянаў.
МЗС Беларусі пацьвердзіла, што латвійскія ўлады прынялі рашэньне забараніць з 00:00 16 ліпеня 2024 году ўезд і імпарт транспартных сродкаў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Суд у амэрыканскім штаце Флорыда спыніў крымінальную справу аб неналежным абыходжаньні з сакрэтнымі дакумэнтамі ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Дональда Трампа.
Аб’яднаны пераходны кабінэт пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай выступіў з заявай адносна забароны на перасячэньне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Беларусі.
У сеткі трапіў відэазапіс, на якім бачна, як агрэсіўная моладзь у ноч з суботы на нядзелю ў Вычулках непадалёк ад мяжы Польшчы зь Беларусьсю нападае на польскіх жаўнераў.
Каскад заяваў беларускіх афіцыйных асобаў, скіраваных на нейкую разрадку напружанасьці з Украінай і Захадам, наўрад ці можна лічыць выпадковым. Да гэтага трэнду варта далучыць і нечаканае вызваленьне каля двух дзясяткаў палітвязьняў. З чым зьвязаныя гэтыя крокі?
Раней «Межыгорʼе» было рэзыдэнцыяй Віктара Януковіча, але пасьля яго ўцёкаў з краіны ў лютым 2014 году тэрыторыя стала нацыянальным паркам і музэем карупцыі
Аб’яднаны пераходны кабінэт на чале са Сьвятланай Ціханоўскай у Варшаве абмеркаваў стратэгію дзеяньняў на 2025 год і падрыхтоўку да канфэрэнцыі «Новая Беларусь». Павал Латушка прэзэнтаваў праект «Плятформы 2025» — пакуль толькі сябрам АПК.
Азэрбайджан закрыў сваё пасольства ў сталіцы Ірану Тэгеране пасьля таго, як 27 студзеня 2023 году невядомы мужчына ўвайшоў у будынак дыпмісіі і расстраляў начальніка Службы бясьпекі, а таксама параніў двух яе супрацоўнікаў.
За ўсю гісторыю былі забітыя чатыры прэзыдэнты ЗША, іншыя станавіліся мішэньню, як і кандыдаты на гэтую пасаду.
Кіраўнік КДБ выступіў у разьвіьцё заяваў Аляксандра Лукашэнкі, які раней загадаў адвесьці беларускія войскі ад мяжы з Украінай.
З заявай выступіў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БелТА.
У суботу Трамп перажыў замах, яго паранілі ў вуха.
Паездка накіраваная на ўмацаваньне супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі, паведамілі ў МЗС Вэнэсуэлы.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў са зваротам да краіны ў сувязі са замахам на Дональда Трампа, заклікаўшы ўсе бакі палітычнага спэктра зьнізіць градус рыторыкі.
Стала вядомае імя чалавека, які загінуў напярэдадні ў горадзе Батлер у амерыканскім штаце Пэнсільванія ад рук стралка, які адкрыў агонь падчас перадвыбарчага мітынгу і параніў у вуха былога прэзідэнта і меркаванага кандыдата ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.
ФБР назвала 20-гадовага Томаса Мэтʼю Крукса, жыхара Бэтэл Парку, прымесьця Пітсбургу ў штаце Пэнсыльванія, падазраваным у спробе замаху на Дональда Трампа, былога прэзыдэнта ЗША і патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты.
З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
Адміністрацыя Палестынскай аўтаноміі на Заходнім беразе ракі Ярдан назвала групоўку ХАМАС, прызнаную тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, адказнай, разам з Ізраілем, за працяг вайны ў сэктары Газа.
Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп быў паранены падчас перадвыбарчага мітынгу 13 ліпеня ў Батлеры, штат Пэнсільванія. Напад расьсьледуецца як замах на забойства.
ФБР назвала «субʼекта, які мае дачыненьне да стральбы на мітынгу Трампа».
Што вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп шпіталізаваны пасьля таго, як яго зачапіла куля на перадвыбарчым мітынгу ў штаце Пэнсыльванія. Палітыка вывелі са сцэны, падазраванага ў стральбе забілі на месцы супрацоўнікі Сакрэтнай службы. Загінуў наведнік мітынгу.
З заклікам аб неадкладным спыненьні агню паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа выступіў 51 нобэлеўскі ляўрэат у адкрытым лісьце, які апублікавала расейская «Новая газэта».
Аб неабходнасьці тэрміновага прыняцьця «усёабдымнай стратэгіі» Эўразьвязу па Беларусі, якая ўключае дарожную мапу дэмакратычных рэформ, заявіла дэпутатка Бундэстага Аніко Глагоўскі-Мэртэн са Свабоднай дэмакратычнай партыі, што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
Польскі Сойм не прыняў законапраект аб зьмякчэньні забароны на аборты ў краіне, якая ўжо прывяла да некалькіх сьмерцяў жанчын.
Мясцовыя дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Кастуся Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.
Лукашэнка заявіў, што беларуская дзяржаўнасьць заснаваная на разуменьні філязофіі беларускай культуры. Але цяперашнія ўлады, выбудоўваючы тое, як працуе дзяржава, ігнаруюць адзін важны аспэкт нашай культуры. І называецца гэты аспэкт «сякера пад лавай».
Буйныя донары паведамілі камітэту палітычных дзеяньняў Future Forward, які падтрымлівае прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, аб намеры прыпыніць унёскі на суму каля 90 млн даляраў, калі Байдэн застанецца ў перадвыбарнай гонцы.
Упершыню за 30 гадоў свайго кіраваньня Аляксандар Лукашэнка 7 ліпеня, выступаючы ў Александрыі на фэстывалі, прызнаў, што ён стаміўся. Міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў наведаў Кітай з першым дыпляматычным візытам.
Калі закон будзе прыняты, гэта будзе першы выпадак, калі магчымасьць для замежнікаў удзельнічаць у расейскіх выбарах будзе рэгулявацца не двухбаковай дамовай паміж краінамі, а расейскім фэдэральным законам.
У рускамоўнай вэрсіі «Яндэкс Картаў» назвы населеных пунктаў у краінах з кірылічным альфабэтам будуць пісаць толькі па-расейску. Раней там паказваліся варыянты напісаньня і на расейскай мове, і ў арыгінале.
З заклікам захаваць «Белсат» і яго праекты «ў рамках аднаго тэлеканалу на чале з Аляксеем Дзікавіцкім», а таксама распачаць «шчыры і адкрыты дыялёг» адносна ўнутраных зьменаў на канале яго супрацоўнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Дагэтуль застаецца дакладна невядома, у чым абвінавачваюць каталіцкага манаха і сьвятара Анджэя Юхневіча. Нядаўна стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу пасьля 55 дзён адміністрацыйнага арышту і перавялі ў віцебскі СІЗА.
Гэта вынік першых 28 дзён дзеяньня буфэрнай зоны на мяжы дзьвюх краін, паведамляе польская памежная служба.
На саміце NATO ў Вашынгтоне падпісалі выніковае камюніке, дзе назвалі шлях Украіны ў Альянс незваротным.
Тым часам Кітай праводзіць вайсковыя вучэньні зь Беларусьсю і Расеяй.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе вынікі саміту NATO, адзначае, што вайсковая дапамога Ўкраіне абмежаваная не палітыкай, а вытворчымі магчымасьцямі, і камэнтуе сэнс беларуска-кітайскіх вайсковых вучэньняў.
Генэральная Асамблея ААН 11 ліпеня ўхваліла рэзалюцыю, у якой заклікала Расею «тэрмінова вывесьці» свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны, а таксама з Запароскай атамнай электрастанцыі, найбуйнейшай у Эўропе.
Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан 11 ліпеня падчас сустрэчы з Дональдам Трампам абмеркаваў «спосабы дасягненьня міру» ў вайне Расеі супраць Украіны.
Адным з доўгатэрміновых наступстваў камуністычнай эпохі ў Беларусі стала антызаходняя палітыка, – заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
38 краін – удзельніц Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
Дамова заключаная з мэтай каардынацыі і паскарэньня калектыўных намаганьняў, накіраваных на задавальненьне ўсёабдымных патрэб Украіны ў сфэры бясьпекі.
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі можна праз інвэстыцыі.
Сьпікер Дзярждэпартамэнту ЗША Дэніэл Сайзек расказаў у інтэрвію «Люстэрку» аб тым, ці гатовыя ў Белым доме на перамовы з Лукашэнкам, каб паўплываць на вызваленьне ягоных апанэнтаў з турмаў, і ці бачыць NATO ў Беларусі пагрозу.
Увечары 11 ліпеня завяршылася галасаваньне па кандыдатурах Анжалікі Мельнікавай і Станіславы Гліньнік на пасады сьпікера і віцэ-сьпікера новага складу Каардынацыйнай рады.
Загрузіць яшчэ