Новы прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр даў зразумець, што Ўкраіна мае права выкарыстоўваць пастаўленыя ёй Лёнданам дальнабойныя ракеты для ўдараў па ваенных цэлях у Расеі.
Гаворачы пра вайну Расеі супраць Украіны, Бурэль заявіў, што «ва Ўкраіне будзе вырашацца будучыня бясьпекі Эўропы».
За дзень да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ў Беларусі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
У сьпісе «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», які складае КДБ Беларусі, ужо каля 450 чалавек, асуджаных паводле палітычных матываў, падлічыла «Наша Ніва».
Улады Польшчы таксама ўмацоўваюць загароду на беларускай мяжы.
У Жэнэве праходзяць дыскусіі наконт правоў чалавека, на якіх закранаюць і тэму вайны ва Ўкраіне.
Сьвятлана Ціханоўская наведвае Вашынгтон з 9 па 12 ліпеня 2024 году. Яна ўдзельнічае ў Публічным форуме NATO на запрашэньне Генэральнага сакратара альянсу Енса Столтэнбэрга.
Пункт пераходу «Казловічы» адзіны, які застаўся адкрытым для грузавікоў на беларуска-польскай мяжы.
Сталі вядомыя дэталі перадачы зьняволеных украінцаў зь Беларусі і іхны фізычны стан.
Украіна мае патрэбу ў 128 заходніх зьнішчальніках F-16, каб дасягнуць парытэту з Расеяй у небе. Аб гэтым заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў Інстытуце Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне.
Саміт праходзіць у Вашынгтоне. Тэма дапамогі Ўкраіне ў вайне супраць Расеі стане адной з галоўных.
На экстраным пасяджэньні Рады бясьпекі ААН 9 ліпеня ракетны ўдар Расеі па дзіцячай бальніцы «Ахматдзет» у Кіеве назвалі ваенным злачынствам.
Лідэры краін-чальцоў NATO сабраліся 9 ліпеня ў Вашынгтоне, дзе стартуе трохдзённы саміт Паўночнаатлянтычнага саюзу. На сустрэчы будуць абмяркоўваць, у тым ліку, меры па ўмацаваньні абароназдольнасьці заходніх саюзьнікаў і далейшую падтрымку Ўкраіны.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post выказалі меркаваньне, што Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ўяўляюць для сусьветнага парадку такую ж пагрозу, як у свой час Адольф Гітлер.
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай?
Паводле Міністэрства фінансаў Польшчы, забарона на вываз тавараў у Беларусь будзе дзейнічаць, пакуль Рада ЭЗ ня прыме рашэньня аб яе адмене.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі запатрабавала адмяніць прысуды, вынесеныя Руслану Зголічу, Дзьмітрыю Сіўко, Аляксандру Цюпу, Івану Мікшу і Аляксандру Сырыцы, а таксама спыніць крымінальны перасьлед гэтых грамадзянаў.
8 ліпеня прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі адправіўся ў Расею з двухдзённым візытам. Ён адбываецца на фоне паглыбленьня сувязяў паміж Масквой і Пэкінам.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш назваў атакі на дзіцячы шпіталь і яшчэ адну мэдустанову ва Ўкраіне «шакавальнымі».
На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведамляе Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Польшча на мінулым тыдні 33 гадзіны «вельмі шчыльна» правярала грузы на чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічах і прыгразіла яго закрыць. Што гэта за тэрмінал? Расказваем.
Эўразьвяз замарозіў 30 мільёнаў эўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сфэры абароны.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчы з МЗС і Цэнтральным камітэце Кампартыі Кітая.
Трэці сэктар Беларусі ў 2023 годзе заставаўся слабаўстойлівым, зафіксаваныя пагаршэньні, улады працягвалі ліквідацыю грамадзкіх аб'яднаньняў.
Пералік жыльля, уладальнікі якога абавязаны паведамляць міліцыі аб замежных пастаяльцах, удакладнены пастановай Савету Міністраў Беларусі № 476 ад 5 ліпеня.
Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні.
Другі заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прыгаварыў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч і драматургіню Сьвятлану Петрыйчук да 6 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму.
Берасьцейская міліцыя затрымала маладзёнаў, якія адпачывалі на прыродзе і вырашылі зладзіць самадзейны канцэрт. Іх абвінавацілі ў сатанізьме.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон не прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Габрыеля Аталя.
У Берасьцейскім абласным судзе разгледзелі завочную крымінальную справу ў дачыненьні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзьмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкалы.
Па выніках сустрэчы з прэм’ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам Сі Цзіньпін заклікаў сусьветную супольнасьць садзейнічаць аднаўленьню дыялёгу паміж Масквой і Кіевам.
Адмысловая дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн у эфіры Эўрарадыё абвергла словы кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова пра тое, што ААН не мае прэтэнзіяў да афіцыйнага Менска ў пытаньні правоў чалавека, і што мандату адмысловага дакладчыка па краіне ня існуе.
Кіраўнік TVP Даніэль Горгаш, які юрыдычна мае статус ліквідатара, падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасьці ўчыненьня злачынства.
Францыя «прымае да ўвагі вызваленьне некалькіх беларускіх палітычных зьняволеных» і «заклікае ўлады Беларусі працягваць рух па гэтым шляху».
«Расея зараз выбудоўвае патэнцыял, які нашмат перавышае той, які патрэбны ёй для вайны супраць Украіны».
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Доктар палітычных навук, дасьледчык з Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі аналізуе вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі, адказвае на пытаньне, чаго чакаць ад фармальных пераможцаў выбараў — левага «Новага народнага Фронту», і заяўляе, што падтрымка Парыжам Украіны ня зьменіцца.
Пры гэтым у Эўропе не выключаюць, што ўсе акалічнасьці гібелі беларускага дыплямата могуць ніколі ня стаць вядомымі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
8 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе пачаўся працэс над колішнім намесьнікам старшыні «Маладога фронту», журналістам Алесем Кіркевічам.
Здаецца, упершыню Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ён стаміўся. Фізычна. Раней неаднойчы ён таксама казаў пра стому, але меў на ўвазе псыхалягічны стан.
Калі правым удалося змабілізаваць свой электарат на першым этапе выбараў, то на другім рэзкая актывізацыя адбылася ўжо ў левых сілаў.
Гэтую інфармацыю дае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Манэўры пройдуць каля Берасьця 8-19 ліпеня.
Загрузіць яшчэ