Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі імя забітага наведніка мітынгу, на якім стралялі ў Трампа


Кадр зь мітынгу, дзе адбыўся замах на Трампа
Кадр зь мітынгу, дзе адбыўся замах на Трампа

Стала вядомае імя чалавека, які загінуў напярэдадні ў горадзе Батлер у амерыканскім штаце Пэнсільванія ад рук стралка, які адкрыў агонь падчас перадвыбарчага мітынгу і параніў у вуха былога прэзідэнта і меркаванага кандыдата ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Забіты — 50-гадовы пажарнік, жыхар штату Пэнсільванія, бацька дваіх дачок Коры Кампэраторэ. Яго імя назваў у нядзелю губэрнатар штату Джош Шапіра. Пра гібель Кампэраторэ таксама напісала ў фэйсбуку яго сястра. Вядома, што загінулы нейкі час быў кіраўніком пажарнай каманды ў Бафала.

Як адзначыў губэрнатар, Кампэраторэ быў актыўным прыхільнікам Трампа. Калі на мітынгу кандыдата пачалася страляніна, ён, паводле слоў губэрнатара, закрыў сваім целам сямейнікаў, спрабуючы абараніць іх ад куль. Ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў галаву.

Таксама, акрамя Трампа, у якога куля зачапіла вуха, на мітынгу былі параненыя яшчэ два чалавекі. Нападнік быў забіты. ФБР пацьвердзіла, што гэта 20-гадовы жыхар Пэнсыльваніі Томас Мэт’ю Крукс. Пакуль не зразумелыя матывы ягонага замаху на былога прэзыдэнта.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG