Сваю пазыцыю Глагоўскі-Мэртэн, якая зьяўляецца сябрам міжфракцыйнай групы дружбы «Дэмакратычная Беларусь», выказала падчас абмеркаваньня пляна дзеяньняў, ухваленага ўрадамі Нямеччыны і Польшчы на кансультацыях 2 ліпеня ў Варшаве. Яна вітала намер дзьвюх краінаў падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць, беларускую дыяспару ў Эўропе і дэмакратычных сіл «вакол Аб’яднанага пераходнага кабінэта», а таксама заклік выпрацаваць стратэгію ЭЗ на беларускім напрамку, якая прадугледжвае падтрымку рэформ.
«Ва ўмовах рэпрэсій і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі застаецца важнай выдача гуманітарных віз для беларусаў, якія падвяргаюцца палітычнаму перасьледу», — падкрэсьліла дэпутатка.
Глагоўскі-Мэртэн зрабіла сваю заяву ў адказ на крытыку пляна дэпутатам ад прарасейскай папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Норбэртам Кляйнвехтарам. На яго думку, увязваньне стратэгіі ЭЗ па Беларусі з дарожнай мапай дэмакратычных рэформ «не зьяўляецца мірнай палітыкай».
Кансультацыі паміж урадамі Нямеччынай і Польшчы адбыліся ўпершыню пасьля шасьцігадовага перапынку дзякуючы прыходу да ўлады новага польскага ўрада. Беларусі прысьвечаны асобны пункт пляна дзеяньняў (у нямецкамоўным варыянце 40 старонак, у польскамоўным — 36).
(Інфармацыйным агенцтвам «Позірк» выкарыстаная стэнаграма пасяджэньня на сайце Бундэстага.)
Форум