Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць выбарчыя правы ў Расеі


Беларускі пашпарт
Беларускі пашпарт

Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна жывуць у Расеі, могуць атрымаць выбарчыя правы нароўні з расейскімі грамадзянамі. Такі законапраект унёс у Дзярждуму дэпутат ад партыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін. Калі ён будзе прыняты, беларускія грамадзяне змогуць як галасаваць на расейскіх выбарах, так і самі балятавацца на выбарныя пасады, паведамляе расейская служба Радио Свобода.

У дакумэнце гаворыцца аб магчымасьці ўдзелу грамадзян Беларусі ў выбарах у органы мясцовага самакіраваньня ў тым муніцыпальным утварэньні, дзе яны жывуць, а таксама аб удзеле ў мясцовых рэфэрэндумах. Аб удзеле ў выбарах больш высокага ўзроўню ў законапраекце ня згадваецца.

Паводле цяперашняга заканадаўства, замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Расеі, могуць атрымаць выбарчыя правы, калі паміж Расеяй і краінай іх грамадзянства заключаная адпаведная дамова. Цяпер у Расеі ёсьць такія дагаворы з Армэніяй, Кыргызстанам і Туркмэністанам. Аналягічная дамова з Казахстанам скончылася ў 2007 годзе і не аднаўлялася. Яшчэ адна такая дамова — з Грузіяй — не была ратыфікаваная. Зь Беларусьсю такой дамовы няма.

Калі закон будзе прыняты, гэта будзе першы выпадак, калі магчымасьць для замежнікаў удзельнічаць у расейскіх выбарах будзе рэгулявацца не двухбаковай дамовай паміж краінамі, а расейскім фэдэральным законам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG