Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн пасьля замаху на Трампа: «Палітыка ніколі не павінна ператварацца ў поле бою»


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў са зваротам да краіны
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў са зваротам да краіны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў са зваротам да краіны ў сувязі са замахам на Дональда Трампа, заклікаўшы ўсе бакі палітычнага спэктра зьнізіць градус рыторыкі.

Прэзыдэнт Джо Байдэн асудзіў замах на Дональда Трампа — меркаванага суперніка дзейнага кіраўніка дзяржавы на маючых адбыцца ў лістападзе выбарах, заявіўшы, што ў Амэрыцы няма месца гвалту і падкрэсліўшы, што палітыка «не павінна ператварацца ў поле бою» і што ўсе рознагалосьсі неабходна вырашаць з дапамогай бюлетэняў для галасаваньня.

Байдэн сказаў пра гэта падчас тэлевізійнага звароту да нацыі ў сувязі з замахам на жыцьцё Трампа, які адбыўся ў суботу ўвечары на мітынгу ў Пэнсільваніі:

«Стральба ў Трампа стала сыгналам для ўсіх нас зрабіць крок назад» — сказаў Байдэн. На шчасьце, Дональд Трамп не атрымаў сурʼёзных траўм, дадаў ён.

«Мы ня можам дапусьціць, каб гэты гвалт стаў нормай. Палітычная рыторыка ў краіне стала вельмі гарачай. Прыйшоў час яе астудзіць, — заявіў Байдэн. — Мы ўсе нясем адказнасьць за гэта».

«У Амэрыцы мы вырашаем нашыя рознагалосьсі на выбарчых участках. Вось як мы гэта робім. З дапамогай урнаў для галасаваньня. Не з дапамогай куль», — сказаў Байдэн падчас сваёй прамовы, якая доўжылася каля сямі хвілін і трансьлявалася найбуйнейшымі агульнанацыянальнымі тэлеканаламі.


Гэты выступ з Авальнага кабінэта са зваротам па пытаньнях, якія маюць вялікае значэньне для амэрыканцаў, стаў трэцім для Байдэна з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады ў 2021 годзе.

Выступленьне Байдэна дазволіла яму прадэманстраваць аўтарытэт і важкасьць пасады прэзыдэнта, што зьяўляецца важным сымбалічным сыгналам у яго спрэчках з некаторымі прадстаўнікамі ўласнай Дэмакратычнай партыі, якія заклікаюць свайго 81-гадовага лідэра адмовіцца ад перавыбраньня з-за боязі, што здароўе не дазволіць яму пасьпяхова спраўляцца з абавязкамі кіраўніка Белага дома яшчэ чатыры гады.

Раней у нядзелю Байдэн загадаў правесьці праверку фэдэральнай бясьпекі пасьля таго, як Дональд Трамп быў паранены, а яго прыхільнік загінуў на мітынгу ў Пэнсільваніі.

Падазраваны ў стральбе здолеў абысьці агентаў Сакрэтнай службы, якія адказваюць за ахову Трампа, падняўся на дах будынка побач з месцам выступу кандыдата і зрабіў некалькі стрэлаў, перш чым быў забіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Раней Байдэн сказаў, што даручыў Сакрэтнай службе перагледзець усе захады бясьпекі, прынятыя для Рэспубліканскага нацыянальнага канвэнта, які пройдзе ў Мілуокі на гэтым тыдні, і дзе, як чакаецца, Трамп будзе афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі.

Перадвыбарная кампанія Байдэна прыбрала ўсю палітычную рэкляму, якая крытыкуе Трампа.

Байдэн сказаў, што ў яго была кароткая, але добрая размова з Трампам у суботу ўвечары, і што ён «шчыра рады, што [Трамп] адчувае сябе добра і аднаўляецца».

«У Амэрыцы няма месца для такога кшталту гвалту ці любога гвалту ўвогуле. Спроба забойства супярэчыць усяму, за што мы стаім... як нацыя — усяму», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG