Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет, Іран, Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Этыёпія афіцыйна далучыліся да BRICS


Саміт BRICS у Ёганэсбургу, жнівень 2023
Саміт BRICS у Ёганэсбургу, жнівень 2023

Пяць краін — Эгіпет, Іран, Саудаўская Арабія, ААЭ і Этыёпія — афіцыйна далучыліся да BRICS.

Раней у абʼяднаньне ўваходзілі Бразылія, Расея, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, па першых літарах назваў якіх у ангельскім альфабэце абʼяднаньне і было названае.

Пра далучэньне да BRICS новых краін было абвешчана ў жніўні 2023 году на заключным пленарным пасяджэньні саміту абʼяднаньня ў Ёганэсбургу.

Беларусь таксама падавала заяўку на ўступ у арганізацыю. Аднак заяўку афіцыйнага Менску не задаволілі. Запрашэньне да ўступу ў BRICS тады накіравалі 6 краінам: акрамя Эгіпту, Ірану, Саудаўскай Арабіі, ААЭ і Этыёпіі, запрасілі таксама і Аргентыну.

Аднак у канцы сьнежня новаабраны аргентынскі прэзыдэнт Гаўер Мілей афіцыйна апавясьціў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна і старшыню КНР Сі Цзіньпіна, што Аргентына ня стане ўдзельніцай BRICS.

Мілей, які стаў прэзыдэнтам Аргентыны 10 сьнежня, адзначыў, што ня лічыць дарэчным зараз удзел краіны ў арганізацыі. Яшчэ падчас перадвыбарнай кампаніі ён заяўляў, што ў выпадку перамогі адмовіцца ад далучэньня Аргентыны да BRICS. Ён крытыкаваў Кітай і Бразылію, якія ўваходзяць у арганізацыю, а таксама заяўляў, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам ня будзе мець справы з камуністамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG