Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракоп'еў, Ягораў і Сахашчык зьвярнуліся да беларусаў з трох краінаў з адным пасланьнем


Валеры Сахашчык, Вадзім Пракоп'еў і Андрэй Ягораў (зьлева направа) на сустрэчы з дыяспарай, 2023
Валеры Сахашчык, Вадзім Пракоп'еў і Андрэй Ягораў (зьлева направа) на сустрэчы з дыяспарай, 2023

Тры вядомыя беларускія грамадзкія дзеячы запісалі відэа, у якім павіншавалі беларусаў з Новым годам і заклікалі абʼяднацца.

«Лукашэнка так старанна пазбаўляўся ад сотняў тысяч нязгодных, так заўзята выдушваў лішніх людзей, што сфармаваў цэлую армію беларусаў за мяжою – разумных, таленавітых, самадастатковых і патрыятычных», – кажа былы бізнэсовец, а цяпер палітычны актывіст і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракопʼеў. Ён прапануе беларусам замежжа абʼяднацца ў магутны палітычны рух. Для пачатку – узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду, як толькі будуць абвешчаныя правілы выбараў.

Сьпікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў таксама заклікае беларусаў узяць актыўны ўдзел у будучых выбарах у Каардынацыйную раду. «Толькі вярнуўшыся ў палітычную актыўнасьць, мы атрымаем шанец не праспаць наступнае акно магчымасьцей і вызваліць нашу краіну ад тыраніі».

Гэтак жа і сябра Аб'яднанага пераходнага кабінэту Валеры Сахашчык заклікаў стварыць Каардынацыйную раду такой, каб яна «сапраўды рэпрэзэнтавала волю народу, выбіралася народам і была падсправаздачная народу, і ўпэўнена павяла беларускі народ да лепшай будучыні.

Вадзім Пракопʼеў запісаў сваю частку звароту з ЗША, Андрэй Ягораў – з Польшчы, а Валер Сахашчык – з Украіны. Усе трое зьвярнуліся да беларусаў па-расейску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG