Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ў 2025 годзе разьлічвае атрымаць міжнародную дапамогу на стварэньне інфраструктуры на мяжы, якая спынілася праз вайну


На беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
На беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля таго, як Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, міжнародныя арганізацыі спынілі удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай памежнай інфраструктуры.

Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў аб’ёмы і крыніцы фінансаваньня дзяржаўнай праграмы ў стварэньні інфраструктуры пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы краіны.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, у 2025 годзе ўлады плянуюць прыцягнуць 52,5 мільёна рублёў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Агульная вартасьць праграмы, якая рэалізуецца з 2021 году, складае 225,3 мільёна рублёў.

У 2021 годзе Беларусь атрымала 61,7 мільёна рублёў міжнароднай тэхнічнай дапамогі на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы па стварэньні памежнай інфраструктуры.

З 2022 году, пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, міжнародныя арганізацыі спынілі свой удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай памежнай інфраструктуры.

У лістападзе 2023 году Савет Міністраў Беларусі вырашыў спыніць фінансаваньне і дзейнасьць станцый дэзынфэкцыі — іх вырашылі адкрываць толькі на КПП, якія працуюць. Такое рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як суседнія краіны Эўразьвязу закрылі некалькі памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG