Ён выказаў падзяку «ўсім, хто кожны год літаральна вырывае ўраджай з палону непагадзі, корміць нас, апранае і вырабляе запатрабаваныя на сусьветных рынках тавары, разьвівае навуку, тэхналёгіі, праектуе і будуе».
Традыцыйна Лукашэнка згадаў «людзей у пагонах», якім сказаў «дзякуй за мір» (у леташнім звароце: «Калі мы хочам жыць у міры і бясьпецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах»).
Усебеларускі народны сход, які ў якасьці канстытуцыйнага органа пачне работу ў 2024 годзе і будзе складацца з ляяльных дэлегацый, ён назваў «старажытнай славянскай традыцыяй народаўладзьдзя». УНС, на думку Лукашэнкі, створыць «падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці».