Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад навагоднім зваротам Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі YouTube


Сьвятлана Ціханоўская падчас запісу відэазвароту
Сьвятлана Ціханоўская падчас запісу відэазвароту

Перад навагоднім відэазваротам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ўлады Беларусі заблякавалі ў краіне YouTube.

Першым пра гэта паведаміў сайт «Наша Ніва» са спасылкай на чытачоў, якія знаходзяцца ў краіне. З выкарыстаньнем VPN-сэрвісаў патрапіць на плятформу было можна.

Крыніцы «Позірку» і Радыё Свабода ў Беларусі пацьвердзілі гэтую інфармацыю.

Навагодні зварот Ціханоўскай выйшаў 31 сьнежня ў 23.50 адначасова са зваротам Аляксандра Лукашэнкі.

Блякаваньне відэаплятформы працягвалася прынамсі 15 хвілін, пасьля чаго доступ да сэрвісу аднавіўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG