Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: з КДБ адправілі дзяржаўным прадпрыемствам новыя сьпісы «нядобранадзейных» для звальненьня


Адна з акцыяў пратэсту ў кастрычніку 2020 году ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Адна з акцыяў пратэсту ў кастрычніку 2020 году ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла «Наша ніва», новыя сьпісы беларускія прадпрыемствы і арганізацыі атрымалі напярэдадні Новага году.

Дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку ўстановы адукацыі і аховы здароўя, атрымалі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі новыя «чорныя» сьпісы супрацоўнікаў, якіх патрабуюць звольніць за ўдзел у акцыях пратэсту, данаты, камэнтары і іншыя формы выказваньня нязгоды з уладай або наадварот — за салідарнасьць з дэмакратычным рухам.

Як паведаміла «Наша ніва», новыя сьпісы беларускія прадпрыемствы і арганізацыі атрымалі напярэдадні Новага года.

«Па словах тых, хто бачыў сьпісы, КДБ удасканаліў свой альгарытм вылічэньня людзей па мабільных сотах. Раней сыстэма выдавала памылкі і ў сьпісы часта ўключаліся тыя, хто жыў у раёне правядзеньня акцый 2020 году або быў выпадковым мінаком. Цяпер жа тыя абанэнты, якія „папаліся“ на адной акцыі, праганяюцца праз базы абанэнтаў акцый у іншыя дні, што павышае дакладнасьць вызначэньня. Таксама ў сьпісы трапляюць людзі, якія пісалі камэнтары ў пратэставых чатах або ў тэлеграм-каналах», — паведаміла выданьне.

Яшчэ адной падставай для ўключэньня ў «чорны» сьпіс засталося пералічэньне грошай у фонды падтрымкі пацярпелых або дэмакратычным арганізацыям. «У такім выпадку чалавека таксама звальняюць, але пасьля выплаты па мультыплікатары (да сторазовага) у бюджэт», — удакладніла выданьне.

У той жа час, колькасьць грамадзян, уключаных у такія сьпісы, застаецца невядомай. Пазьбегнуць звальненьня, паводле выданьня, могуць толькі тыя супрацоўнікі, якіх зьяўляюцца незаменнымі спэцыялістамі і маюць пратэкцыю з боку кіраўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG