Армэнія выдала грамадзяніна Беларусі на запыт Генэральнай пракуратуры, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.
Яму ставяць у віну растрату даручанай маёмасьці ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 211 КК) і ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК).
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны прадаў давераны яму аўтамабіль Mercedes-Benz Vito, прычыніўшы шкоду пацярпеламу ў памеры 31,5 тысячы рублёў.
Акрамя таго, дасягнуўшы ўзросту прызыву на тэрміновую вайсковую службу, у лістападзе 2018 году ён не зьявіўся ў вайсковы камісарыят для праходжаньня мэдыцынскага агляду.
Папярэдняе расьсьледаваньне завершана, крымінальная справа перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.