Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў перанёс апэрацыю на сэрцы


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Апэрацыя прайшла пасьпяхова, пагрозы жыцьцю няма, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости з спасылкай на прэс-сакратара Назарбаева.

Раніцай 20 студзеня зьявілася інфармацыя аб шпіталізацыі экс-прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў кардыяхірургічны цэнтар.

Першапачаткова аб гэтым паведаміў казахстанскі мэдыямэнэджар Аляксандар Аксюціц.

«Мае крыніцы паведамілі, што Нурсултан Назарбаеў шпіталізаваны ў адну зь лякарняў Астаны. Яму праводзяць комплекснае абсьледаваньне сэрца. Мэдпэрсанал гаворыць, што, магчыма, будзе хірургічнае ўмяшаньне», — напісаў Аксюціц на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ў пятніцу.

Пазьней прэс-сакратара Назарбаева паведаміў, што былы прэзыдэнт Казахстану перанёс апэрацыю на сэрцы пасьпяхова, пагрозы жыцьцю няма.

  • 82-гадовы Нурсултан Назарбаеў пайшоў у адстаўку ў сакавіку 2019 году, але захоўваў значны ўплыў на палітыку краіны. У студзені 2022 году масавыя пратэсты ў буйных гарадах з антыназарбаеўскімі лёзунгамі перарасьлі ў беспарадкі, сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй і арміяй, цэнтральныя ўлады нейкі час ня мелі кантролю над найбуйнейшым горадам Алматы.
  • Пасьля гэтага першы прэзыдэнт страціў пазыцыі ва ўладзе. Ягоныя сваякі пакінулі высокія пасады, некаторыя апынуліся пад вартай як падазраваныя ў крадзяжах.
  • Улетку 2022 году ў Казахстане прайшоў рэфэрэндум аб папраўках да Канстытуцыі. Зьмены ў Асноўным законе падтрымалі больш за 77% грамадзян. У выніку, сярод іншага, з тэксту Канстытуцыі прыбралі ўсе згадкі пра Назарбаева як лідэра нацыі, ці «елбасы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG