Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады выставілі на аўкцыён будынак Польскага асьветніцкага таварыства ў Горадні


Цэнтар Горадні. Ілюстрацыйнае фота
Цэнтар Горадні. Ілюстрацыйнае фота

У будынку Польскага асьветніцкага таварыства ў Горадні 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову.

Беларускія ўлады хочуць прадаць з аўкцыёну будынак у цэнтры Горадні, дзе разьмяшчалася Польскае асьветніцкае таварыства (Polska Macierz Szkolna), паведамляе Polskieradio.

У будынку 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову, а таксама польскую гісторыю і культуру. У верасьні 2022 году Польскае асьветніцкае таварыства зьліквідавалі. Беларускія ўлады абвінавацілі арганізацыю ў нібыта «незаконнай адукацыйнай дзейнасьці».

Польскае асьветніцкае таварыства Polska Macierz Szkolna 3 сьнежня 1995 году ў Горадні аднавіла група настаўнікаў польскай мовы разам зь мясцовымі актывістамі польскай меншасьці. Таварыства займалася адукацыяй моладзі ў Беларусі, але таксама захаваньнем польскай культуры і ажыўленьнем жыцьця меншасьцяў. Арганізацыя мела філіі ў Горадні, Менску, Браславе, Берасьці, Пінску, Валожыне, Сломіне і Вілейцы.

Беларускі рэжым перасьледуе непрызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі, многія зь яго актывістаў былі вымушаныя эміграваць, а сябра праўленьня Анджэй Пачобут амаль два гады знаходзіцца пад арыштам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG