Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане пазбавілі паўнамоцтваў дэпутата, які падтрымаў уварваньне Расеі ва Ўкраіну


Азамат Абільдаеў, якога пазбавілі дэпутацкіх паўнамоцтваў за падтрымку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
Азамат Абільдаеў, якога пазбавілі дэпутацкіх паўнамоцтваў за падтрымку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну

Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану пазбавіла паўнамоцтваў дэпутата Азамата Абільдаева, які падтрымаў палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.

У ЦВК з такой просьбай зьвярнулася партыя «Ак жол» — адна з трох партый, якія ўвайшлі ў склад сёмага скліканьня Мажылісу (ніжняй палаты парлямэнту). Да гэтага партыя склікала пленум нацыянальнай рады, прычынай таму сталі словы Абільдаева ў інтэрвію казаскай службе Радыё Свабода аб тым, што ён падтрымлівае Расею ў вайне з Украінай.

Аднапартыйцы спачатку заявілі, што гэта ягоная «асабістая думка». Пазьней старшыня партыі «Ак жол» Азат Перуашаў сказаў, што выказваньні Абільдаева «супярэчаць пазыцыі партыі „Ак жол“, а таксама парушаюць партыйную і дэпутацкую этыку».

ЦВК прыняла рашэньне аб пазбаўленьні яго мандату на падставе пастановы нацыянальнай рады грамадзкага аб’яднаньня «Дэмакратычная партыя Казахстану „Ак жол“» ад 19 студзеня 2023 году.

Днём раней Мажыліс быў распушчаны ўказам прэзыдэнта Казахстану Касыма-Жамарта Такаева, пазачарговыя выбары дэпутатаў пройдуць 19 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG