Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы скасавалі канцэрты сузаснавальніка Pink Floyd Роджэра Ўотэрза праз скандал вакол ягонай пазыцыі наконт вайны ва Ўкраіне


Роджэр Уотэрз
Роджэр Уотэрз

Заплянаваныя ў Польшчы канцэрты аднаго з заснавальнікаў рок-гурту Pink Floyd Роджэра Ўотэрза скасавалі. Пра гэта паведамілі прамоўтэры канцэртаў, Live Nation Poland. Яны, аднак, не назвалі прычыну.

Як паведамляе BBC, скасаваньне выкліканае абурэньнем польскай публікі пазыцыяй Уотэрза наконт вайны ва Ўкраіне

На пачатку верасьня ён зьвярнуўся з адкрытым лістом да жонкі прэзыдэнта Ўкраіны Алены Зяленскай. У ім Уотэрз заклікаў «спыніць бойню» ва Ўкраіне, у прыватнасьці раскрытыкаваўшы забесьпячэньне Захадам зброяй украінскай арміі. Уотэрз заклікаў спыніць «грамадзянскую вайну на ўсходзе» і прызнаць «аўтаномію» Данецку і Луганску (магчыма, меліся на ўвазе незаконныя фармаваньні «ЛНР» і «ДНР»).

У адказ Зяленская адзначыла ў Твітэры, што менавіта Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны.

Пасьля гэтага чалец гарадзкой рады Кракава Лукаш Вантух заклікаў людзей байкатаваць канцэрт Уотэрза. Менавіта ў Кракаве ў красавіку 2023 году меліся адбыцца два канцэрты Ўотэрза. Чальцы гарадзкой рады падрыхтавалі праект рэзалюцыі, каб абвясьціць Уотэрза пэрсонай нон грата ў горадзе. Галасаваньне мелася адбыцца 28 верасьня.

Пасьля скасаваньня канцэрту арганізатары адмовіліся ад камэнтароў.

Пасьля маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым, польскі ўрад адкрыў межы для ўкраінскіх уцекачоў. Паводле агенцтва ААН у справах уцекачоў, каля 1.4 мільёна ўкраінцаў атрымалі абарону ў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG