Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія ня прыме вынікі псэўдарэфэрэндумаў на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях


Міністар замежных спраў Сэрбіі Нікола Сэлакавіч
Міністар замежных спраў Сэрбіі Нікола Сэлакавіч

Міністар замежных спраў краіны адзначыў, што прызнаньне «цалкам супярэчыла б» дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам.

Сэрбія, «зыходзячы з міжнароднага права», ня можа прыняць вынікі арганізаваных Расеяй так званых рэфэрэндумаў у «ДНР», «ЛНР», а таксама ў Херсонскай Запароскай абласьцях Украіны. Пра гэта заявіў у нядзелю пасьля вяртаньня з генэральнай асамблеі ААН кіраўнік МЗС Сэрбіі Нікола Сэлакавіч.

«Рэспубліка Сэрбія ў адпаведнасьці са Статутам ААН, а таксама ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права ня можа прыняць вынікі рэфэрэндуму ва ўкраінскіх рэгіёнах, — цытуе міністра расейскае агенцтва ТАСС. — З аднаго боку, мы прынцыпова адданыя прынцыпамі і правілам міжнароднага права і Статуту ААН, з іншага боку, гэта цалкам бы супярэчыла нашым дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам, цалкам супрацьлегла нашай нацыянальнай палітыцы захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту і прыхільнасьці прынцыпу нязьменнасьці межаў».

Раней міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію тэлеканалу France 24 заявіў, што Беларусь будзе назіраць за сытуацыяй і прыме рашэньне аб прызнаньні вынікаў «у адпаведнасьці з нацыянальнымі інтарэсамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG