Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве стварылі парлямэнцкую групу ў пытаньнях Беларусі


Сэйм Польшчы. Архіўнае фота
Сэйм Польшчы. Архіўнае фота

Мэта групы — падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і дэмакратызацыі краіны, а таксама разьвіцьцё добрасуседзкіх адносін паміж Беларусьсю і Польшчай, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё са спасылкай на «Беларускі дом у Варшаве».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

23 ліпеня ў Варшаве стварылі Парлямэнцкую групу ў пытаньнях Беларусі. Група будзе дбаць пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і дэмакратызацыю краіны, а таксама пра разьвіцьцё добрасуседзкіх дачыненьняў паміж Беларусьсю і Польшчай.

Як паведамляе грамадзкая арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве», групу ўзначаліў дэпутат Сэйму Польшчы Робэрт Тышкевіч. Віцэ-старшынямі абраныя дэпутаты Адам Ліпіньскі, Моніка Фалей і Міхал Шчэрба. Сакратаром групы стаў Пётр Борыс.

Сябры групы прадстаўляюць у Сэйме Польшчы розныя палітычныя сілы: кіроўную кансэрватыўна-каталіцкую партыю «Права і справядлівасьць», правалібэральную «Грамадзянскую кааліцыю» і сацыял-дэмакратычную кааліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG