Уладзімер Глод, Менск У панядзелак, 2 кастрычніка, пачынаецца восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. Мяркуецца, што дэпутаты адразу разгледзяць папраўкі да Выбарчага кодэксу, якія ўнесеныя ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы. Таму Аб''яднаная грамадзянская партыя накіравала кожнаму дэпутату свае дадаткі і зьмены да дзейнага выбарчага заканадаўства. Партыя прапануе, каб іх таксама абмеркавалі на сэсіі.