Заява спадара Губарэвіча ў суд тычылася падзеяў, што адбываліся ў часе прэзыдэнцкіх выбараў. Так напярэдадні галасаваньня машына актывіста БНФ, які быў кіраўніком абласнога штабу Аляксандра Мілікевіча, знаходзілася на стаянцы адной са станцыяў тэхнічнага агляду ў Берасьці. Але з невядомых прычынаў на гэтую станцыю прыехаў міліцэйскі эвакуатар і перавёз аўтамабіль Юрася Губарэвіча на штрафную стаянку.
Спадар Губарэвіч ў сваёй заяве зьвярнуўся да суду з просьбай прызнаць дзеяньні міліцыянтаў незаконнымі, бо ў іх не было ніякіх падставаў для прымусовай эвакуацыі гэтай машыны. Судзьдзя Сьвятлана Слюсар пагадзілася з аргумэнтамі кіраўніка берасьцейскай суполкі БНФ і прыняла рашэньне на ягоную карысьць.
Як паведаміў Юрась Губарэвіч, зараз ён будзе дамагацца ад праваахоўных органаў кампэнсацыі тых матэрыяльных стратаў, што былі зьвязаныя з вызваленьнем машыны са штрафной стаянкі.