Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Ці адправілі лідэра “Партнэрства” Мікалая Астрэйкі па “этапу”? Якія пытаньні задаваў сьледчы Паўлу Севярынцу? Чаму пракуратура супроць датэрміновага вызваленьня Андрэя Клімава? У якіх умовах жыве на “хіміі” Артур Фінькевіч?
Валер Каліноўскі, Менск Учарашняя прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі трансьлявалася ўвечары па ўсіх чатырох агульнанацыянальных каналах тэлебачаньня. Сёньня яе стэнаграма апублікаваная ў дзяржаўных газэтах. Беларускія палітыкі не заўважылі кардынальна новых думак у гэтым выступе Аляксандра Лукашэнкі перад расейскімі рэгіянальнымі журналістамі.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча сёньня не пусьцілі ў Казахстан, куды ён, маючы сапраўдную казахскую візу, прыляцеў на бізнэс-выставу. У аэрапорце Алма-Аты памежнікі затрымалі Машкевіча і гвалтам пасадзілі ў той жа самалёт, які вяртаўся ў Кіеў.
Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў нашых перадачаў, што прагучалі на нашых хвалях на гэтым тыдні, словы знамянальныя, сьмешныя і жахлівыя – на сайце “Свабоды”.
Радыё Свабода Некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў выйшлі сёньня а 8 гадзіне вечара на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з партрэтамі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых палітыкаў.
Радыё Свабода Кіраўнікі бабруйскіх гарадзкіх арганізацыяў ПКБ, БСДП (Грамада), АГП ды каардынатар кампаніі за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва падпісалі кааліцыйнае пагадненьне пра супрацоўніцтва на мясцовых выбараў. Акрамя таго, пагадненьне прадугледжвае супольнае правядзеньне масавых акцыяў з патрабаваньнем вызваленьня экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна ды іншых палітвязьняў, а таксама спыненьня перасьледу грамадзкіх актывістаў паводле палітычных матываў.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміла маці лідэра “Партнэрства” са спасылкай на супрацоўнікаў Менскага сьледчага ізалятару. Паводле Яўгеніі Астрэйкі, яе сына накіравалі ў Шклоў у другой палове дня 29 верасьня. У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адмовіліся камэнтаваць гэтыя зьвесткі.
Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Лукашэнка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў заявіў, што рынкавы кошт на газ для Беларусі можа выклікаць разрыў беларуска-расейскіх дачыненьняў, асабліва ў эканоміцы. Акрамя таго, ён абвінаваціў Крэмль у замаруджваньні інтэграцыйных працэсаў.
Уладзімер Глод, Менск На прэс-канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных журналістаў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прапанаваная “Газпромам” цана на газ на 2007 год прывядзе да разрыву беларуска-расейскіх дачыненьняў. “Гэткае павышэньне цаны на газ — гэта адназначна разрыў усіх дачыненьняў. У эканоміцы — дык гэта дакладна”, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Кастусь Бандарук, Прага Сёньня ў гарадзкім судзе Тбілісі пачаўся працэс, на якім чатыры расейскія афіцэры абвінавачваюцца ў шпіянажы. Расея адклікала свайго амабасадара ў Грузіі і заклікала Раду Бясьпекі ААН асудзіць Тбілісі за “небясьпечныя і непрымальныя” дзеяньні грузінскіх ўладаў.
Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў зьвярнулася з калектыўным лістом да старшыні мясцовага савету Анатоля Завадзкага.
Радыё Свабода Адказваючы на пытаньні расейскіх журналістаў, А. Лукашэнка заявіў, што ў альтэрнатыву яму ў Беларусі выступаюць тыя, хто прыйшоў зь ім да ўлады.
Радыё Свабода Выступаючы перад журналістамі рэгіянальных расейскіх СМІ А.Лукашэнка паўтарыў ранейшы свой тэзіс, што на Захад ад Масквы ў Расеі няма войскаў, акрамя беларускіх Узброеных сіл.
Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў паведаміў, што нядаўна з адміністрацыі прэзыдэнта Расеі прыйшлі новыя прапановы ў праект Канстытуцыйнага акту.
Уладзімер Глод, Менск У панядзелак, 2 кастрычніка, пачынаецца восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў. Мяркуецца, што дэпутаты адразу разгледзяць папраўкі да Выбарчага кодэксу, якія ўнесеныя ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы. Таму Аб''яднаная грамадзянская партыя накіравала кожнаму дэпутату свае дадаткі і зьмены да дзейнага выбарчага заканадаўства. Партыя прапануе, каб іх таксама абмеркавалі на сэсіі.
Радыё Свабода "Мэтады і формы работы зноў створанай Рады па правах чалавека ААН несумяшчальныя з духам і зьместам мандата спэцдакладчыка па Беларусі Адрыяна Севярына” – лічыць прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Паводле яго, беларускія ўлады мяркуюць, што “для існаваньня падобнага інстытута няма ніякіх падстаў". Так спадар Палоў пракамэнтаваў учорашні выступ спэцдакладчыка на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве.
Радыё Свабода Выступаючы сёньня перад удзельнікамі нарады кіраўнікоў органаў бясьпекі і разьведвальных службаў краін СНД, Аляксандр Лукашэнка заклікаў дзяржавы Садружнасьці сумесна супрацьстаяць “інфармацыйнай агрэсіі”.
Радыё Свабода Сябры АГП, ПКБ і БСДПГ маюць намер 14 кастрычніка правесьці ў Магілёве мітынг з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня перасьледу паводле палітычных матываў. Аднак у аддзеле ідэалягічнай работы Магілёўскага гарвыканкаму, дзе разглядаецца заяўка на мітынг, упэўненыя – у Беларусі палітвязьняў ды перасьледу паводле палітычных матываў няма. Для прыняцьця канчатковая рашэньня адносна мітынгу чыноўнікі афіцыйна зьвярнуўся да заяўнікоў Уладзімера Шанцава ды Юрыя Новікава.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ўвечары ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын прадставіў справаздачу аб беларускай сытуацыі. Ён адзначыў, што "за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца".
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ўвечары ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын выступіў cа справаздачай аб беларускай сытуацыі. Ён адзначыў, што "за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца".
Ігар Карней, Менск Лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька накіраваў у Савет міністраў Беларусі ліст з просьбай “прызнаць недзеяздольным грамадзяніна Лукашэнку”. Паводле Лябедзькі, шэраг нядаўніх публічных выказваньняў кіраўніка краіны ставіць пад сумнеў ягонае адэкватнае ўспрыяцьце рэальнасьці.
Ганна Соўсь, Менск Латвія зьвярнулася да беларускага боку з просьбай перанесьці цырымонію з нагоды завяршэньня дэмаркацыі мяжы. Плянавалася, што гэтае мерапрыемства адбудзецца 3 кастрычніка.
Радыё Свабода Цэнтральная выбарчая камісія Расеі адхіліла прапанову аб правядзеньні рэфэрэндуму аб трэцім прэзыдэнцкім тэрміне Ўладзімера Пуціна. Ініцыятыву вылучыла малавядомая паўночнаасецінская грамадзкая арганізацыя “Згода і стабільнасьць”. Расейская ЦВК палічыла неканстытуцыйнай фармулёўку, якую было прапанавана вынесьці на плебісцыт “Ці згодны Вы з тым, што адна і тая ж асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі больш двух тэрмінаў запар?”. Магчымасьць для Пуціна балятавацца на трэці тэрмін адкрываў бы адмоўны адказ на рэфэрэндуме на гэтае пытаньне.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага У ЗША апублікаваная справаздача амэрыканскіх спэцслужбаў, прысьвечаная стану міжнароднага тэрарызму і вынікам змаганьня міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з Вашынгтонам.
Радыё Свабода Пінскі гарсуд аштрафаваў на 620 тысяч рублёў (20 базавых велічыняў) жыхара вёскі Пінкавічы Леаніда Караля. Яго прызналі вінаватым у правядзеньні акцыі 2 верасьня на пінскім стадыёне “Хваля”. Днём раней на стадыёне, які ўрачыста адкрывалі пасьля рэканструкцыі, прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.
Радыё Свабода, Віцебск Гэтую акцыю хацелі правесьці віцебскія актывісты Партыі БНФ, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.
Радыё Свабода Беларусь падала заяўку на сяброўства ў Эканамічным і сацыяльным Савеце ААН на 2007– 2009 гады.
Радыё Свабода Сёньня ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын выступае cа справаздачай аб сытуацыі ў Беларусі.
Ганна Соўсь, Менск Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэсавая сакратарка прэм''ера Літвы Гедымінаса Кіркіласа Няміра Пумпрыцкайтэ.
Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіч правёў у Менску першую з дзесяці заплянаваных сустрэч з актывістамі кампаніі “За свабоду”,-- паведамляе ягоная прэсавая служба.
Іна Студзінская, Менск На многіх Інтэрнэт-сайтах зьявілася інфармацыя пра чарговы ўказ прэзыдэнта, які быццам бы карэнным чынам мяняе ўсю крымінальна-працэсуальную сыстэму краіны. Гаворка ідзе аб новым парадку прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці цэлага шэрагу службовых асобаў, у дачыненьні якіх можна распачаць крымінальны перасьлед толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы. Ці сапраўды ёсьць такі дакумэнт?
Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын мае выступіць cа справаздачай аб беларускай сытуацыі. Яшчэ 19 верасьня спадар Сэвэрын меўся прадставіць гэты дакумэнт. Але тады разгляд пытаньня перанесьлі на 27 верасьня.
Радыё Свабода Нямецкі пасол у Беларусі Марцін Гэкер паведаміў сёньня, што прэм''ер-міністры Латвіі і Літвы Айгарс Калвіціс і Гедымінас Кіркілас адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі завяршэньня дэмаркацыі межаў гэтых краінаў з Беларусьсю. Цырымонія адбудзецца ў пачатку кастрычніка.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Сёньня ў Страсбуры старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу афіцыйна аб''явіў, што Эўразьвяз запрашае далучыцца да аб’яднанай Эўропы ад 1 студзеня 2007 году Баўгарыю і Румынію.
Радыё Свабода Міністэрства юстыцыі накіравала ў Вярхоўны суд зыск аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай. Паводле мін''юсту, гэта зроблена ў сувязі з тым, што кіраўніцтва ПКБ адмаўляецца падаць зьвесткі аб асабовым складзе партыі.
Радыё Свабода Гарадзкія ўлады Магілёва й Бабруйску чарговы раз не дазволілі сябрам апазыцыйных партыяў правесьці пікетаваньні і мітынг. У Магілёве грамадзкія актывісты плянуюць падаваць новую заяўку, а іхныя бабруйскія калегі гатовыя судзіцца з гарадзкімі ўладамі.
Валер Каліноўскі, Менск Учора сустрэліся кіраўнікі выбарчых штабоў чатырох апазыцыйных партыяў — Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і незарэгістраванай Партыі працы. Яны пастанавілі каардынаваць свае дзеяньні падчас падрыхтоўкі да мясцовых выбараў. На нарадзе не прысутнічалі прадстаўнікі Партыі БНФ, БСДГ і Партыі жанчын “Надзея”. Ці сьведчыць гэта пра раскол у шэрагах аб’яднаных дэмакратычных сілаў
Радыё Свабода Кіраўнікі выбарчых штабоў чатырох апазыцыйных партыяў: ПКБ, АГП, БСДП “Грамада” і незарэгістраванай Партыі працы ўхвалілі рашэньне аб каардынацыі сваіх дзеяньняў ў справе падрыхтоўкі да мясцовых выбараў.
Галіна Абакунчык, Менск Дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір вызвалены з турмы пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, што кіраўніцтва ўправы адукацыі Бабруйску адмовіла яму ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Спадар Чыгір мяркуе, што гэта адбылося з прычыны ягонага ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах на баку Аляксандра Мілінкевіча. На знак пратэсту спадар Чыгір прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Яго зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі і пакаралі зьняволеньнем.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні заснавальніка і былога кіраўніка Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна выклікалі ў міліцыю па тэлефоне. Ён адмовіўся зьявіцца бяз позвы, і яму паабяцалі яе даслаць. Зь якой нагоды яго выклікаюць, спадару Гавіну не патлумачылі.
Радыё Свабода Так кажа дзяўчынка на відэакасэце, якую перадалі ў пракуратуру Генуі адвакаты сям’і Джуста—Барначын. Гэты відэаматэрыял -- адказ на заяву беларускага амбасадара ў Рыме Аляксея Скрыпко, які на апошняй прэсавай канфэрэнцыі выказаў занепакоенасьць здароўем дзяўчынкі. На відэакасэце Віка Мароз кажа: “Мне тут добра. Я не хачу вяртацца ў інтэрнат. Я хачу застацца ў маіх мамы і таты”.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Эстонія мае новага прэзыдэнта. Адметна, што абраны на гэтую пасаду ў мінулыя выходныя сацыял-дэмакрат Томас Гэндрык Ільвэс, пяць гадоў узначальваў эстонскую службу Радыё Свабодная Эўропа. Гэта першы прэзыдэнт Эстоніі, які не гаворыць па-расейску.
Радыё Свабода У судзе Ленінскага раёну Берасьця 25 верасьня абвешчана рашэньне, якое прызнае незаконнымі дзеяньні міліцыянтаў у адносінах да аўтамабіля старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня пры даглядзе ранішняга цягніка “Гомель—Чарнігаў” беларускія памежнікі забаранілі выехаць за мяжу грамадзкаму актывісту Сяргею Сямёнаву
Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле крыніцаў у Эўразьвязе, там плянуюць пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, судзьдзяў і сілавікоў, якім забаронены ўезд у краіны Зьвязу. Гэта плянуецца зрабіць за кошт тых, хто спрычыніўся да працэсу над Аляксандрам Казуліным. Як рэагуюць улады на гэтае паведамленьне і хто можа папоўніць сьпіс неўязных у Эўразьвяз?
Радыё Свабода У шапіках “Белсаюздруку” працягваецца распаўсюджваньне чацьвёртага нумару “Часопісу спэцпрызначэньня”. У ім старшыня асацыяцыі “Гонар” генэрал Юры Сівакоў на першых старонках друкуе вытрымкі з афіцэрскага кодэксу гонару Адольфа Гітлера. Рэкляма гэтага нумару зьмешчана ў інтэрнэце на афіцыйным сайце Асацыяцыі “Гонар”. Тым часам выхад часопісу “АRCHE” Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы за “палітычныя” публікацыі.
Радыё Свабода Каля 30 дэпутатаў з розных рэгіёнаў Беларусі прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці. Як паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік сходу дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч, найперш сябры Асамблеі патрабуюць аднавіць на працы Алеся Чыгіра з Бабруйску, які не толькі быў звольнены са школы, дзе выкладаў гісторыю, але і быў пакараны 10-ці сутачным арыштам.
Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя моладзі партыі БНФ. Гэтае аб’яднаньне, ёсьць крылом аднайменнай партыі і сваёй задачай ставіць пашырэньне ідэяў свабоды, незалежнасьці і адраджэньня Беларусі ў моладзевым асяродзьдзі.Сёньня аб’яднаньне моладзі БНФ структурна аформілася і вызначыла накірункі сваёй далейшай дзейнасьці. На старшыню аб’яднаньня абраны малады юрыст Алесь Каліта.
Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў "Свабоды".
Загрузіць яшчэ