Пра тое, што прэм’ер-міністры Літвы і Латвіі ня будуць удзельнічаць у цырымоніі завяршэньня дэмаркацыі межаў гэтых краінаў з Беларусьсю, паведаміў ўчора на прэсавай канфэрэнцыі нямецкі амбасадар у Беларусі Марцін Гэкер.
Падставай для адмовы, як сьцьвярджае амбасадар Нямеччыны, стала дэманстрацыя па Беларускім тэлебачаньні здымкі гомасэксуальнага акта, як сьцьвярджалася, з удзелам латвійскага дыплямата.
"Відаць, нехта не падумаў, як будзе рэагаваць суседняя краіна, калі па тэлебачаньні пакажуць такі сюжэт", – сказаў нямецкі амбасадар. 30 ліпеня па беларускім тэлебачаньні была паказаная зьнятая схаванай камэрай відэастужка, на якой зафіксаваны гомасэксуальны акт з удзелам нібыта латвійскага дыплямата Рэйма Шмітса. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі.
Тэлесюжэт выклікаў рэзкія пратэсты Латвіі і іншых эўрапейскіх краінах. Латвійскія ўрадоўцы назвалі інцыдэнт “правакацыяй”, першы сакратар пасольства Беларусі ў Рызе Дзьмітры Краюшкін быў абвешчаны пэрсонай нон-грата.
Цырымонія завяршэньня дэмаркацыі мяжы мае адбыцца 3 кастрычніка на ўчастку беларуска-латвійскай мяжы. Вось што паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе камітэту памежных войскаў Беларусі.
(Прадстаўнік прэс-службы: ) “3 кастрычніка, 12.00, населены пункт Карасіна. Абавязкова будзе камандуючы. Астатнія... Яшчэ пытаньне не вырашанае. Сьпісу запрошаных пакуль няма”.
Сёлета ў сакавіку адбылася ўрачыстая цырымонія завяршэньня дэмаркацыі беларуска-літоўскай мяжы. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі памежных службаў Літвы і Беларусі, кіраўнікі абодвух МЗС, амбасадаў Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі,офісу ТАСІС, прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі.
Камэнтар латвійскага боку – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.