Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч зь Менску і старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін з Горадні.
Радыё Свабода, Прага Пракуратура Ленінскага раёну Бересьця працягнула на месяц разбіральніцтва ў справе гібелі літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса. 24 жніўня ён выпаў з вакна берасьцейскага гатэлю.
Радыё Свабода, Менск Аляксандар Мілінкевіч на гэтым тыдні зьбіраецца абскардзіць праз суд паведамленьні першага каналу Беларускага тэлебачаньня, якія, як ён лічыць, дыскрэдытуюць яго і ягоную сям’ю. Учора на БТ у перадачы “У цэнтры ўвагі” выйшаў чарговы сюжэт, дзе паведамлялася, што старэйшы сын Мілінкевіча Аляксандар скупляе сядзібы ў роднай вёсцы Бершты Шчучынскага раёну.
Радыё Свабода Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сёньня вярнуўся з Францыі, дзе сустракаўся зь міністрам унутраных справаў гэтай краіны Нікаля Сарказі, міністрам замежных справаў Філіпам Дуст-Блезі, старшынём Парлямэнцкай асамблеі НАТО П’ерам Лялюшам.
Любоў Лунёва, Менск Міколу Статкевіча завезьлі пад аховай у спэцкамэндатуру вёскі Сітнікі, што на Пухавіччыне. Там палітык мае адбываць другую палову пакараньня за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004. Кіраўнік баранавіцкай спэцкамэндатуры паведаміў Статкевічу, што перавод адбыўся на загад мясцовага пракурора.
Радыё Свабода Апошні выпуск брытанскага грамадзка-палітычнага часопісу “New Statesman” разглядае фэномэн дыктатуры. Часопіс вызначыў таксама дзясятку галоўных дыктатараў сьвету.
Радыё Свабода Партыя БСДП (Грамада) прайшла перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Цяпер юрыдычны адрас БСДП (Грамада) будзе ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёну. Пра складанасьці зь юрыдычнымі адрасамі кажуць і іншыя апазыцыйныя палітычныя партыі.
Радыё Свабода, Нью-Ёрк У ЗША, у Нью-Брансвіку распачынаецца 27-ая сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Першая сустрэча амэрыканскіх і канадыйскіх беларусаў адбылася ў 1952 годзе ў мястэчку Ніагара-фолс. З таго часу праводзіць сустрэчы штодва гады зрабілася традыцыяй – яны адбываюцца, па чарзе, ці ў Канадзе, ці ў ЗША.
Алесь Дашчынскі, Менск У Менску знаходзіцца дэлегацыя зь Нямеччыны, якая бярэ ўдзел у мерапрыемствах, зьвязаных з наданьнем менскаму Міжнароднаму адукацыйнаму цэнтру імя экс-прэзыдэнта Нямеччыны Ёганэса Раў. Пра нямецка-беларускія адносіны пагутарыў зь нямецкімі дэпутатамі наш карэспандэнт.
Вячаслаў Кулік, Менск Радыё Свабода працягвае атрымліваць меркаваньні цяперашніх дэпутатаў ад апазыцыі ў мясцовых саветах. Яны выказваюць сваё стаўленьне да праблем, зь якімі сутыкнуўся бабруйскі дэпутат Алесь Чыгір. Суразмоўцы нашага радыё таксама распавядаюць уласныя гісторыі ўзаемадачыненьняў зь мясцовымі ўладамі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Чаму Артуру Фінькевічу не дазваляюць на выходныя выходзіць з камэндатуры? Адвакаты кажуць пра пагаршэньне здароўя Аляксандра Казуліна. Паводле папярэдніх зьветак, разгляд касацыйнай скаргі па справе “Партнэрства” прызначаны на 15 верасьня.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Менску адбыўся шэраг моладзевых флэш-мобаў – іх удзельнікі выступілі супраць далейшага выцісканьня беларускай мовы з адукацыйнага працэсу і, у прыватнасьці, супраць выкладаньня школьнага курсу гісторыі Беларусі па-расейску.
Радыё Свабода Як паведамляе БелаПАН, Сакратарыят кіраўніка Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэна адрынуў інфармацыю аб візыце ван дэр Ліндэна ў Мінск.
Радыё Свабода, Менск Паводле афіцыйнай інфармацыі, у складзе мясцовых саветаў Беларусі амаль дзьве сотні дэпутатаў ад апазыцыйных партыяў і рухаў. Сёньня на Радыё Свабода – галасы тых, хто выказвае сваё стаўленьне да праблем, зь якімі сутыкнуўся бабруйскі дэпутат Алесь Чыгір. Дэпутаты таксама распавядаюць уласныя гісторыі ўзаемадачыненьняў зь мясцовымі ўладамі.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага У чацьвер завяршыўся тэрмін, які Рада бясьпекі ААН дала Тэгерану, каб ён спыніў сваю ядзерную праграму. Гэта патрабаваньне не было выкананае. Паводле дадзеных Міжнароднага агенцтва у ядзернай энэргіі, Іран працягвае ядзерныя распрацоўкі. Але ці пойдзе Рада бясьпекі на жорсткія санкцыі?
Радыё Свабода З адпаведнымі папраўкамі Цэнтравыбаркам ужо зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў. Гэту інфармацыю нашаму радыё сёньня пацьвердзіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Любоў Лунёва, Менск Выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур паведаміў, што бліжэйшым часам мае намер наведаць палітвязьняў Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука й Аляксандра Казуліна ў менскім СІЗА, а таксама ў спэцкамэндатурах – Паўла Севярынца, Міколу Статкевіча, Андрэя Клімава й Артура Фінькевіча. Падчас сустрэчы з журналістамі сп. Мур акрэсьліў: новы амбасадар ЗША Карэн Сьцюарт прыбудзе ў Менск 18 верасьня.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага Cёньня завяршаецца тэрмін, які дала Рада бясьпекі ААН Ірану дзеля спыненьня яго ядзернай праграмы. У Радзе бясьпекі чакаюць справаздачы кіраўніка Міжнароднага агенцтва ў ядзернай энэргіі Махамэда эль Барадэя. Верагодна, што паведамленьне будзе адмоўным, бо няма ніякіх прыкметаў згоды Тэгерану з прапановамі міжнароднай супольнасьці. Якім можа быць разьвіцьцё крызысу вакол іранскай ядзернай праграмы?
Радыё Свабода З адпаведнымі прапановамі Цэнтравыбаркам ужо зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў. Гэту інфармацыю нашаму радыё сёньня пацьвердзіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Радыё Свабода У Горках грамадзкія актывісты Горацкага, Дрыбінскага і Мсьціслаўскага раёнаў падпісалі дамову пра супрацоўніцтва падчас выбараў у мясцовыя Саветы. Сярод падпісантаў сябры Партыі БНФ, БСДГ, ПКБ ды шэрагу грамадзкіх суполак гэтага рэгіёну Магілёўскай вобласьці.
Радыё Свабода На паседжаньні Палітрады дэмакратычных сілаў вырашана правесьці першае абмеркаваньне ініцыятывы Віктара Івашкевіча праз два тыдні. У гэтым пытаньні будзе працаваць адмысловая рабочая група.
Альгерд Невяроўскі, Менск Рэдакцыя апазыцыйнага левага выданьня атрымала адказы ад структурных падразьдзяленьняў прадпрыемстваў “Белпошта” й “Белсаюздрук” адносна афіцыйнага распаўсюджваньня газэты.
Радыё Свабода Сёньня ў другой палове дня на плошчы Перамогі міліцыя затрымала шасьцярых маладых людзей.
Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч вылучаны на атрыманьне прэміі імя А.Сахарава “За свабоду думкі”. З гэтай ініцыятывай выступіла дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту ў дачыненьнях зь Беларусьсю.
Радыё Свабода, Менск Сёньня на сваё паседжаньне зьбіраецца палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Будзе абмяркоўвацца, між іншага, прапанова намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча пра вылучэньне дэлегатаў на чарговы кангрэс дэмакратычных сілаў. Паводле спадара Івашкевіча, суб’екты кааліцыі павінны вылучаць кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах шляхам збору подпісаў. Тыя кандыдаты, якія набяруць ня менш за 500 подпісаў выбарцаў, аўтаматычна аказваюцца дэлегатамі кангрэсу. Як ставяцца да гэтай прапановы сябры кааліцыі?
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску на сваім пасяджэньні палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў абмяркуе пытаньні, зьвязаныя з удасканаленьнем працы кааліцыі.
Радыё Свабода Магчымы “аб’яднаўчы” расійска-беларускі рэфэрэндум стаў галоўнай тэмай сёньняшняй сустрэчы ў Менску лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу шэрагу эўрапейскіх краін, акрэдытаваных у Беларусі.
Юры Дракахруст, Прага Ці абыякавая беларуская моладзь да грамадзкіх каштоўнасьцяў? Ці вераць маладыя людзі ў афіцыйную ідэалёгію? Якімі могуць быць наступствы ад’езду вялікай колькасьці беларускіх студэнтаў на навучаньне за мяжу? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць журналіст Глеб Лабадзенка, намесьнік старшыні моладзевай арганізацыі “Верас” Сяргей Шэлегаў і ўдзельніца выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча Ірына Павойкіна.
Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігар Верхавец зьвярнуўся ў суд супраць газэты “Товарищ” і аўтара артыкулу “Прыехалі ў прыгоннае права” з просьбай абараніць гонар, годнасьць й дзелавую рэпутацыю.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску пройдзе пасяджэньне рабочай групы, якая створана ў межах аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі і павінна да сярэдзіны верасьня падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленьні дэмакратычнага працэсу. На нядаўнім сойме партыі БНФ гаварылася, што ў кааліцыі дэмсілаў ёсьць крызыс. Дагэтуль не сфармаваныя да канца выканаўчыя органы кааліцыі, няма скаардынаванай сумеснай працы паводле агульнага пляну. Сёньня на разгляд рабочай групы выносяцца новыя прапановы па пераадоленьні крызысу.
Радыё Свабода Андрэй Пачобут, актывіст Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, адбыў арышт у новым спэцпрыёмніку ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Горадні.
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: пісьменьнік Сямён Букчын і дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага 1 верасьня Ўзбэкістан адзначыць 15-я ўгодкі сваёй незалежнасьці. Прэзыдэнт краіны Іслам Карымаў паўтарае, што для 26 мільёнаў грамадзянаў Узбэкістану адзінай формаў палітычнага разьвіцьця зьяўляюцца дэмакратычныя рэформы. Але ягоная рыторыка рэзка адрозьніваецца ад рэальнасьці: правы чалавека парушаюцца, свабоды зьнішчаныя, і любая крытыка рэжыму рэзка караецца.
Радыё Свабода, Менск Мы патэлефанавалі вядучаму тэлепраграмы “У цэнтры ўвагі” Юрыю Пракопаву, каб даведацца, на якіх падставах робяцца вінавачаньні ў тым, што ў лесе падлеткаў навучаюць на баевікоў, каб процістаяць міліцыі падчас вулічных беспарадкаў.
Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску паводле інцыдэнту з “замінаваньнем” сядзібы БНФ распачалі крымінальную справу за хуліганства. 16 жніўня невядомыя прымацавалі на дзьвярах сядзібы прыстасаваньне, падобнае да бомбы, а вокны й дзьверы выпацкалі смалой. Выкліканыя сапёры выявілі, што прыстасаваньне – муляж бомбы.
Радыё Свабода, Горадня Актывіста непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Андрэя Пачобута асудзілі на дзесяць сутак арышту за дробнае хуліганства паводле артыкулу 156 Адміністрацыйнага кодэксу.
Міхал Стэльмак, Менск У рэгіёнах праваахоўчымі органамі ўсталяваны пільны кантроль за дзеяньнямі дэмакратычных актывістаў. Праваабаронцы лічаць яго незаконным.
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве напярэдадні мясцовых выбараў утворана дэмакратычная кааліцыя. Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, такое рашэньне было прынята на сходзе лідэраў барысаўскіх суполак палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.
Радыё Свабода Падзеі ў Беларусі ў фатаздымках карэспандэнтаў Радыё Свабода.
Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску дагэтуль ня вызначыліся наконт крымінальнай справы паводле інцыдэнту на сядзібе БНФ 16 жніўня. Нагадаем: 16 жніўня на дзьвярах сядзібы БНФ невядомыя прымацавалі прыстасаваньне падобнае на бомбу. Вокны і дзьверы запэцкалі смалой. Побач ляжалі ўлёткі з абрэвіятурай РНЕ (расейскае нацыянальнае адзінства). Сапёры канстатавалі, што прыстасаваньне – муляж бомбы. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, міліцыянты цягам дзесяці сутак павінны прыняць рашэньне, ці будзе распачата крымінальная справа і паводле якога артыкулу.
Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў Радыё Свабода.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Калі абаронцы Аляксандра Казуліна пададуць касацыйную скаргу на прысуд палітыку? Ці адпусьцяць Андрэя Клімава на дзень нараджэньня сына? Паўлу Севярынцу не далі магчымасьці сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЭ. Двух з чатырох асуджаных актывістаў “Партнэрства” працягваюць утрымліваць у сьледчай турме на Валадарскага.
Радыё Свабода
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта, са спасылкай на Алега Волчака, паведаміла ягоная калега Раіса Міхайлоўская
Радыё Свабода Вядомы беларускі пісьменьнік у Польшчы Сакрат Яновіч сказаў нашаму радыё, што добра памятае падзеі 15-ці гадовай даўніны і тое паседжаньне Вярхоўнага Савету, у часе якога была прынятая Дэклярацыя аб сувэрэнітэце.
Радыё Свабода 25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Сярод тых дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія ня толькі самі галасавалі за гэта, але і актыўна заклікалі зрабіць гэтак жа сваіх калегаў, быў і Аляксандар Шут, які цяпер працуе лекарам у Лагойску.
Радыё Свабода Пра тое, як прыняў навіну аб аднаўленьні незалежнасьці Беларусі 15 гадоў таму, расказвае выбітны беларускі навуковец, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.
Ганна Соўсь, Менск Дэпутатка апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Галіна Сямдзянава была актыўнай удзельніцай падзеяў пятнаццацігадовай даўніны. У прыватнасьці, яна была сярод тых, хто пазбавіў выступу першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Анатоля Малафеева.
Радыё Свабода Роўна 15 гадоў таму, 25 жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Пра той дзень згадвае пісьменьнік, гісторык і публіцыст Уладзімер Арлоў.
Ганна Соўсь, Менск У 1991 годзе дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Іосіф Сярэдзіч рэдагаваў парлямэнцкую “Народную газету”, і ў адпаведнасьці са сваім рэдактарскім статусам не лічыў магчымым уваходзіць у тую ці іншую парлямэнцкую фракцыю. Але па сваіх поглядах быў заўсёды на баку дэпутатаў-дэмакратаў, і галасаваў як за Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, так і за наданьне ёй канстытуцыйнага статусу, згадвае Іосіф Сярэдзіч.
Загрузіць яшчэ