Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы ЗША: аслабіць экстрэмізм можна шляхам разьвіцьця дэмакратыі


Аляксей Дзікавіцкі, Прага У ЗША апублікаваная справаздача амэрыканскіх спэцслужбаў, прысьвечаная стану міжнароднага тэрарызму і вынікам змаганьня міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з Вашынгтонам.

Паводле датаванай сёлетнім красавіком справаздачы, антытэрарыстычная кааліцыя, якую ўзначальваюць ЗША сур’ёзна пашкодзіла кіраўніцтву Аль-Каеды і плянам наступных апэрацыяў групоўкі, аднак “Аль-Каеда надалей уяўляе найвялікшую пагрозу для ЗША і інтарэсаў Вашынгтону за мяжой”.

“Глябальны экстрэмісцкі рух, улучна з Аль-Каедай, зьвязанымі зь ёй групоўкамі, а таксама незалежнымі рухамі, новымі групамі, якія ўвесь час з’яўляюцца – прыстасоўваецца да ўмоваў, якія паўсталі пасьля ўзьнікненьня антытэрарыстычнай кааліцыі. Калі такая тэндэнцыя будзе ўтрымлівацца, пагроза для ЗША будзе яшчэ больш моцнай”, - гаворыцца ў дакумэнце.

Паводле аналітыкаў, аслабіць падтрымку экстрэмістаў можна шляхам разьвіцьця плюралізму і пераходу да больш гнуткіх палітычных сыстэмаў у мусульманскіх краінах пры сталым націску на Аль-Каеду.

“Ірацкі канфлікт выклікаў у экстрэмістаў глыбокае абурэньне з нагоды амэрыканскага ўварваньня ў мусульманскі сьвет і стаў добрай глебай для зьяўленьня новых прыхільнікаў экстрэмісцкага руху. Посьпехі тэрарыстаў ў Іраку прыцягваюць новых ваеўнікоў, якія гатовыя ваяваць дзе заўгодна. Акрамя гэтага, на пашырэньне экстрэмізму ўплываюць карупцыя, страх перад дамінаваньнем Захаду, павольныя тэмпы эканамічных, сацыяльных і палітычных’ рэформаў у мусульманскіх краінах”, - адзначаецца ў справаздачы.

У дакумэнце гаворыцца, што страта ключавых лідэраў тэрарыстаў, такіх як Усама бін Ладэн ці Абу Мусаба аз-Заркаўі аслабіла б Аль-Каеду і прывяло да ўнутраных спрэчак і распаду на больш дробныя групоўкі.

Аналітыкі спэцслужбаў падкрэсьліваюць таксама, што экстрэмісты ўсё больш пагражаюць заходняй Эўропе, бо лічаць, што ў гэтай частцы сьвету можна нанесьці сур’ёзны ўдар па інтарэсах усяго заходняга сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG