Радыё Свабода Сёньня выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч атрымаў адказ на скаргу, якую ён накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. У лісьце гаворыцца, што “адміністрацыйнае пакараньне ўжытае адпаведна з законам”.
Радыё Свабода Чальцы фракцыі кампартыі ў Дзярждуме Расеі пачынаюць збор подпісаў пад заклікам не дапусьціць падвышэньня цэнаў на газ для Беларусі.
Радыё Свабода Сябра Сойму партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая накіравала поштай заяву ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь, а таксама пазоў аб абароне гонару й годнасьці ў Фрунзенскі раённы суд Менску на генэрала Юр’я Сівакова й кіраваную ім Беларускую асацыяцыю вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў войскаў МУС “Гонар”.
Радыё Свабода Гаворачы пра ўрокі тэрактаў 11 верасьня 2001 года, беларускі рэжысэр Валеры Мазынскі зьвяртае ўвагу на тое, што падзеі пяцігадовай даўніны ўзьнялі філязофскія пытаньні пра агульныя каштоўнасьці, цану чалавечага жыцьця.
Радыё Свабода, Менск Акадэмік Аляксандар Вайтовіч зазначае, што тэракты 11 верасьня 2001 года наклалі адбітак на далейшыя падзеі ў сьвеце. У прыватнасьці, ЗША пачалі актыўную дзейнасьць дзеля папярэджаньня падобных выпадкаў, аднак адбыліся падобныя тэракты ў Лёндане і Мадрыдзе. Спадар Вайтовіч мяркуе, што міжнародны тэрарызм толькі выдае сябе як вайну цывілізацый.
Радыё Свабода, Бабруйск 23 верасьня ў часе рэспубліканскага сьвята Дажынкі, якое будзе праходзіць у Бабруйску, актывісты Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьбіраюцца правесьці пікет у абарону экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Падчас акцыі плянуецца зьбіраць подпісы за вызваленьне Аляксандра Казуліна.
Радыё Свабода Адзін са старэйшых дзеячаў Аб’яднаньня беларускіх мусульман Ісмаіл Александровіч перакананы, што няма ніякага канфлікту цывілізацый, што людзі знойдуць паразуменьне.
Радыё Свабода, Менск Адзін з лідэраў Беларускага народнага фронту прафэсар Юры Хадыка лічыць, што падзеі 11 верасьня 2001 году, якія зьмянілі сьвет, сталі прыкметамі схаванай хваробы, вельмі сур’ёзнай праблемы, якая паўстала перад чалавецтвам.
Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя Беларускі Хэльсынскі Камітэт накіравала ў Канстытуцыйны суд Беларусі зварот аб правамоцнасьці абвінавачваньняў актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Радыё Свабода Сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая падае ў суд на генэрала Юрыя Сівакова з нагоды яго артыкулу “Честь имеем!”, які быў апублікаваны ў часопісе “Спэцназ” №4 за 2006. Валянціна Сьвяцкая заявіла, што сваёй публікацыяй аўтар закранае яе гонар і годнасьць.
Радыё Свабода Сёньня ў Гаване адкрываецца саміт Руху недалучэньня, у які ўваходзяць 116 краінаў. У форуме, які завершыцца 16 верасьня, зьбіраюцца ўдзельнічаць кіраўнікі многіх дзяржаў. Ці прыляціць туды Аляксандар Лукашэнка?
Севярын Квяткоўскі, Менск Ці пагражае нешта сувэрэнітэту Беларусі?
Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў "Свабоды".
Сяргей Навумчык, Прага Міністар ўнутраных спраў Украіны Юры Луцэнка заявіў, што гібель лідэра Народнага Руху Украіны Вячаслава Чарнавіла была забойствам. Ён сказаў, што гатовы прадставіць сыну Чарнавіла, дэпутату Вярхоўнай Рады Тарасу Чарнавілу матэрыялы сьледства, якія пакуль нельга агалошваць
Валер Карбалевіч, Менск Ці рэальны рэфэрэндум аб канстытуцыйным акце саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі? (эфір 6 верасьня)
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Ў часе апошняй сэсіі Эўрапейскага парлямэнту, якая праходзіла ў Страсбуры з 4 да 7 верасьня, у парлямэнце пачаўся збор подпісаў за тое, каб кандыдатам на атрыманьне прэстыжнай ўзнагароды Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава стаў Аляксандр Мілінкевіч.
Любоў Лунёва, Менск Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука арыштавалі разам з Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам 21 лютага. Арыштаваных вінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў, а таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў дзеля зьмены канстытуцыйнага ладу.
Радыё Свабода Хлопца, які прадстаўляўся сябрам БРСМ, выкрыла супрацоўніца абкаму гэтае арганізацыі: паводле іроніі лёсу, менавіта да яе ў кватэру ён зайшоў напачатку сваёй “дзейнасьці” ды прапанаваў здаць 1 тысячу рублёў для гадаванцаў садкоў і вучняў малодшых клясаў. Спадарыня ня стала выклікаць міліцыю, але цяпер гэтай справай займаецца ідэалягічны аддзел аблвыканкаму.
Ганна Соўсь, Менск Мінулай ноччу ў сваёй кватэры на 47-м годзе жыцьця раптоўна памёр Дзьмітры Булахаў, афіцыйны прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе Беларусі. Былыя калегі зь Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, а таксама тыя, хто працаваў у прэзыдэнцкай камандзе, гавораць пра неадназначную і супярэчлівую ролю Дзьмітрыя Булахава ў найноўшай беларускай гісторыі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Ці сапраўды хворы Аляксандар Казулін? Зьвесткі пра пагаршэньне стану ягонага здароўя спрабавала праверыць жонка палітыка Ірына Казуліна падчас сёньняшняга спатканьня з мужам у Менскім сьледчым ізалятары.
Алег Грузьдзіловіч, Менск 19 верасьня адбудзецца паседжаньне Менскага гарсуду, на якім разгледзяць касацыйную скаргу Аляксандра Казуліна і ягоных адвакатаў на прысуд, што вынесьлі былому кандыдату на прэзыдэнта ў Маскоўскім судзе.
Радыё Свабода Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і Дзьмітрый Булахаў ня толькі працавалі разам у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. У той час яны сябравалі. І вось што ўзгадвае сёньня пра нябожчыка спадар Лябедзька:
Радыё Свабода Сёньня раніцай ад нечаканага сардэчнага прыступу памёр Дзьмітры Булахаў, афіцыйны прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе Беларусі. Дзьмітрыю Булахаву было 46 гадоў.
Любоў Лунёва, Менск Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука арыштавалі разам з Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам 21 лютага. Іх абвіначвалі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзян, а таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў з мэтай зьмены канстытуцыйнага ладу.
Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы сказаў, што Вашынгтон назваў іх абодвух дыктатарамі, бо яны змагаюцца з амэрыканскім імпэрыялізмам.
Валер Каліноўскі, Менск Міністры замежных справаў Беларусі і Ірану сёньня заявілі пра супольную пазыцыю дзьвюх краін што да шэрагу міжнародных праблем, у тым ліку сытуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы. Заявы прагучалі падчас візыту міністра замежных справаў Ірану Манучэхра Матакі ў Менск. Іранскі госьць сёньня сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым і міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Амэрыканская недзяржаўная арганізацыя "Freedom House" распаўсюдзіла штогадовую справаздачу, у якой ацэньваецца стан правоў чалавека ў 192 краінах сьвету і адпаведна гэтыя краіны дзеляцца на “свабодныя”, “часткова свабодныя” і “несвабодныя”. Да апошняй катэгорыі чарговы раз залічаная Беларусь.
Галіна Абакунчык, Менск Бабруйскі настаўнік Алесь Чыгір зьвярнуўся са скаргай у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таксама падрыхтаваў пазоў у суд на гарадзкую ўправу адукацыі за незаконнае звальненьне. Права на працу ён намерваецца бараніць і празь Міжнародную арганізацыю працы.
Валер Каліноўскі, Менск У Менску з двухдзённым візытам знаходзіцца міністар замежных справаў Ірану Манучэхр Матакі. Сёньня ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым і міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Ігар Карней, Менск Улады Грузіі абвясьцілі, што прадухілілі спробу дзяржаўнага перавароту. Паводле МУС гэтай краіны, пераварот плянавалі прыхільнікі колішняга міністра дзяржаўнай бясьпекі Ігара Гіаргадзэ — праваахоўныя органы лічаць Гіаргадзэ адным з арганізатараў замаху на экс-прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ. Падчас спэцапэрацыі затрыманыя тры дзясяткі сябраў партыі Гіаргадзэ “Справядлівасьць”, якім выставяць абвінавачаньне за ўдзел у змове дзеля адхіленьня законнай улады. Мяркуецца, што сам Гіаргадзэ хаваецца ў адной з краінаў Усходняй Эўропы. Як успрымаюць грузінскую сытуацыю ў беларускіх палітычных колах?
Валер Каліноўскі, Менск. Сёньня ў Рызе падпісаная дамова пра супрацоўніцтва паміж Партыяй БНФ і латвійскай партыяй “Новы час”, якая зьяўляецца спадкаемцам Народнага фронту Латвіі. Латвійская партыя выказала гатовасьць падтрымліваць намаганьні дзеля дэмакратызацыі і ўмацаваньня сувэрэнітэту Беларусі.
Валер Каліноўскі, Менск У Менску з двухдзённым візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Ірану Манучэхр Матакі.
Любоў Лунёва, Блонь Ад сёньняшняга дня адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч будзе працаваць на племянным заводзе ў вёсцы Блонь.У гэтую вёску палітыка перавялі адбываць пакараньне спачатку з Баранавічаў, а потым зь вёскі Сітнікі Пухавіцкага раёну.
Радыё Свабода, Гомель Сёньня раніцаю ў Гомель прыляцеў міністар унутраных спраў Расеі Рашыд Нургаліеў.
Радыё Свабода За чатыры месяцы да мясцовых выбараў у апазыцыі існуюць розныя погляды на вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Гэта стала заўважным пасьля намеру ЦВК адмяніць другі тур галасаваньня і правесьці кампанію толькі за адзін тур.
Радыё Свабода Сёньня завяршаецца візыт у Вэнэсуэлу афіцыйнай беларускай дэлегацыі на чале з сакратаром Савета бясьпекі Віктарам Шэйманам.
Любоў Лунёва, Пухавіцкі раён Група беларускіх палітыкаў, якія сёньня прыехалі наведаць Міколу Статкевіча на новае месца адбыцьця ім пакараньня – у вёску Сітнікі Пухавіцкага раёну, – атрымалі на сустрэчу з палітыкам толькі 15 хвілінаў. Статкевіч ізноў перасяляўся і выйшаў са спакаванымі рэчамі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна па-ранейшаму непакоіць ягоных сваякоў і адвакатаў, да якіх раней дайшлі зьвесткі пра хваробу палітыка. Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары з Аляксандрам Казуліным сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага У Польшчы мясцовыя выбары адбудуцца сёлета ў лістападзе – у гэтай краіне выбарам у мясцовыя органы ўлады надаецца ня меншая ўвага, чым выбарам у парлямэнт. Вядучыя палітычныя партыі Польшчы ўжо пачалі моцную рэклямную кампанію, выкарыстоўваючы амэрыканскія ўзоры.
Любоў Лунёва, Менск Арганізатары штомесячнай акцыі cалідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў, якая стартавала летась 16 кастрычніка, разьлічваюць на вялікую колькасьць удзельнікаў менскага “Джынсавага фэсту”. На 16 верасьня заплянаваныя шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, а таксама рок-канцэрт у парку Дружбы народаў. Арганізатары акцыі правялі прэс-канфэрэнцыю.
Радыё Свабода У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб зьменах і дапаўненьнях у выбарчае заканадаўства, якія, на думку незалежных экспэртаў, абмяжуюць для назіральнікаў магчымасьць вылучацца. Цяжэй будзе весьці й перадвыбарчую агітацыю.
Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс падзякаваў ўраду Беларусі за яго падтрымку кампаніі Каракасу дзеля атрыманьня месца нясталага сябра Рады бясьпекі ААН.
Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаў зьдзіўленьне заклікам лібэральнай партыі Галяндыі да нацыянальнай зборнай па футболу байкатаваць матч з беларускай камандай.
Радыё Свабода На апошнім пасяджэньні ўправы Партыі БНФ зацьвердзілі ініцыятыву правесьці Форум за незалежнасьць Беларусі. Мэта форуму — засьведчыць волю беларускай грамадзянскай супольнасьці й згуртаваць вакол незалежнасьці палітычныя й грамадзкія структуры краіны.
Радыё Свабода У сёньняшнім інтэрвію кіеўскай газэце “Дэнь” беларускі палітык Станіслаў Шушкевіч разважае пра будучыню Беларусі.
Радыё Свабода Кіраўнікі Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьвярнуліся да дэпутатаў гарадзкога савету ў Берасьці.
Любоў Лунёва, Менск На кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху менчукоў Жаны Ямайкінай і Юрася Ягорава міліцыя правяла ператрус. Пры гэтым міліцыянты спасылаліся на распараджэньне супрацоўніцы віцебскай міліцыі Вольгі Зыль. Яна вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе, якую распачалі паводле падзеяў 17—18 чэрвеня ў Віцебску.
Радыё Свабода Эўрапейская кааліцыя, якая аб’ядноўвае тры палітычныя партыі і шэраг грамадзкіх арганізацыяў, выступіла са зваротам, дзе крытыкуецца ідэя правядзеньня новага кангрэсу і рэвізіі Рэглямэнту ды Пагадненьня аб утварэньні Кансультацыйнай рады дэмакратычных сілаў. Такія крокі, лічаць падпісанты звароту, могуць парушыць адзінства апазыцыі.
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч зь Менску і старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін з Горадні.
Радыё Свабода, Прага Пракуратура Ленінскага раёну Бересьця працягнула на месяц разбіральніцтва ў справе гібелі літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса. 24 жніўня ён выпаў з вакна берасьцейскага гатэлю.
Загрузіць яшчэ