Адзін з аўтараў дакумэнту – Сяргей Альфэр паведаміў нашаму Радыё, што гэтыя матэрыялы накіраваныя таксама ў Савет Рэспублікі, Саўмін і Аляксандру Лукашэнку – усім суб’ектам заканадаўчай ініцыятывы. Толькі яны, згодна зь дзейным заканадаўствам, могуць афіцыйна ініцыяваць зьмены:
(Альфэр: ) "Я быў наагул зьдзіўлены – што толькі дзяржаўныя органы займаюцца падрыхтоўкай зьмен у Выбарчы кодэкс, а зацікаўленыя палітычныя і грамадзкія структуры гэтага ня робяць. Таму мы вырашылі – паколькі зьмяняецца Выбарчы кодэкс, будзе нядрэнна, калі ўключаць і іншыя прапановы, якія цалкам адпавядаюць міжнародным прававым стандартам правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Экспэрты нашай партыі дзесьці з 2000-га году вывучалі Выбарчы кодэкс і падрыхтавалі даволі вялікую колькасьць прапановаў".
Партыйныя экспэрты перадусім хочуць зрабіць выбарчы працэс у Беларусі празрыстым. Прынамсі, прапануецца зьмяніць парадак фармаваньня выбарчых камісіяў усіх узроўняў – тут прыярытэт маюць аддаць палітычным партыям, якія аб''явілі пра свой удзел у выбарах. Калі ж застануцца вольныя месцы, дык іх можна падзяліць паміж грамадзкімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі ды грамадзянамі праз жэрабя. Ёсьць прапанова забараніць прадстаўнікам выканкамаў займаць у выбарчых камісіях адказныя пасады.
Як жа адносяцца да такіх прапановаў некаторыя сябры Палаты прадстаўнікоў.
Гаворыць Уладзімер Здановіч:
(Здановіч: ) "Да мяне гэтае пасланьне не дайшло. У мяне яго няма".
(Карэспандэнт: ) "А як Вы ставіцеся да таго, што партыі, грамадзкія арганізацыі прапануюць нешта сваё, альтэрнатыўнае?"
(Здановіч: ) "Калі ласка. Напрыклад, мы працуем цяпер над законам аб вышэйшай адукацыі. І там перасякаюцца інтарэсы вельмі вялікай колькасьці і грамадзян, і студэнтаў, і выкладчыкаў, і рэктараў ВНУ – і дзяржаўных, і прыватных. І таму выкладаньне сваёй пазыцыі – гэта цікава. Чаму б не?"
Яшчэ адзін дэпутат – Анатоль Красуцкі, які ў заканадаўчым органе з 1995 году, згадвае: апошнія альтэрнатыўныя прапановы таксама тычыліся Выбарчага кодэксу, а было тое шэсьць год таму:
(Красуцкі: ) "Я лічу, што гэта вельмі правільная практыка. І да яе трэба адносіцца нармальна, як гэта робіцца ва ўсім цывілізаваным сьвеце".
Спадар Альфэр гаворыць, што актывісты АГП ня маюць вялікіх ілюзіяў, наконт таго, што да іх прапановаў улады прыслухаюцца: (Альфэр: ) "Калі гэта ня будзе зроблена, дык мы атрымаем поўнае права сказаць як беларускаму грамадзтву, так і міжнароднай супольнасьці, што ўлада адмовілася разглядаць прапановы, якія адпавядаюць міжнародным прававым нормам".
Дзейны цяпер Выбарчы кодэкс быў прыняты 11 лютага 2000 году. Зьмены ў яго ўносіліся двойчы – у 2000-м і 2003-м гадах. Міжнародныя экспэрты шмат разоў адзначалі недакладнасьць прапісаных у ім некаторых выбарчых працэдураў. Асабліва крытыкуюць Беларусь за практыку выкарыстаньня выбарчага заканадаўства.