Галоўнай тэзай справаздачы спэцдакладчыка ААН па Беларусі аналітыкі лічаць наступную – "за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца". Адрыян Сэвэрын заклікае беларускія ўлады "скончыць арышты і зьбіцьцё" ды пакараць вінаватых у парушэньні правоў чалавека. Ён зьвяртаецца з заклікам да Рады ААН "расьсьледаваць датычнасьць вышэйшых чыноўнікаў да зьнікненьня і забойства палітыкаў і журналіста".
Усё гэтыя цытаты ўзятыя са справаздачы спадара Сэвэрына, якая патрапіла ў мэдыі яшчэ 19 верасьня. У той дзень з-за арганізацыйных накладак выступ не адбыўся. Валянцін Стэфановіч – сябра беларускай незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна" таксама пазнаёміўся са справаздачай спэцдакладчыка па Беларусі:
(Стэфановіч: ) "Безумоўна, я пагаджаюся з тымі высновамі, якія робіць Сэвэрын. Становішча з правамі чалавека ў нас пагоршылася. Гэта адзначаюць і беларускія праваабаронцы. Сёлета сытуацыя асабліва жорсткая. Гэта зьвязана яшчэ і з тым, што адбываліся прэзыдэнцкія выбары. Таму было даволі моцнае абвастрэньне з боку ўладаў. Гэта і шматлікія затрыманьні, і вялікая колькасьць крымінальных спраў. 23 чалавекі па іх праходзілі – бальшыня зь іх ужо асуджаная на розныя тэрміны пазбаўленьня волі. Працягваецца пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова, свабодай сумленьня".
Беларускія афіцыйныя ўлады называюць справаздачу Адрыяна Сэвэрына "аднабокай і палітычна ангажаванай". Прынамсі, намесьнік кіраўніка сталага прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Андрэй Савіных лічыць, што такі падыход "не садзейнічае канструктыўнаму супрацоўніцтву":
(Савіных: ) "Мандат па Беларусі зьяўляецца рэліктам атмасфэры супрацьстаяньня і канфрантацыі, якая дзейнічала у ранейшым Камітэце правоў чалавека ААН. Ён супярэчыць новым інструмэнтам, якія распрацоўвае Рада ААН і таму ён контрапрадуктыўны".
Створаная сёлета Рада правоў чалавека ААН замяніла ранейшую камісію правоў чалавека ААН. Спадар Сэвэрын выступаў са справаздачай і на першай сэсіі, дзе ён таксама рэзка крытыкаваў становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Тады ніякіх рашэньняў Рада не прымала. Цяпер таксама прадугледжана абмежавацца дыскусіяй. Падчас цяперашняй сэсіі, а яна будзе працаваць тры тыдні, яе ўдзельнікі хочуць спачатку заслухаць усіх дакладчыкаў і толькі пасьля гэтага вынесьці рэкамэндацыі, якія камісіі скасаваць, а якія пакінуць. Праўдападобна, што рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае толькі ў лютым 2007 году.