Анатоль Лябедзька спадзяецца, што ягоны запыт трапіць да структурнага падразьдзяленьня Саўміну – у Міністэрства аховы здароўя, адмыслоўцы якога нарэшце правядуць прафэсійнае і адкрытае абсьледаваньне Аляксандра Лукашэнкі. На думку Лябедзькі, адпаведных спэцыялістаў мусяць зацікавіць нядаўнія заявы кіраўніка краіны, зробленыя ім падчас саміту руху Недалучэньня на Кубе. Так, Лукашэнка заявіў, што прадстаўляе ў Гаване ня толькі сваю краіну, але і ўсю Эўропу. А таксама сказаў, што за яго на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавалі 95% выбарцаў. Працягваючы статыстычны шэраг, Лукашэнка таксама ўдакладніў, што яго падтрымалі 99% беларускай моладзі. А на які плён у ліставаньні з дзяржаўнымі ведамствамі разьлічвае ўласна Анатоль Лябедзька?
(Лябедзька: ) “Я асабіста ня мэдык, проста рэагую на тое, што бачу і чую. Паводле афіцыйных дадзеных, Лукашэнка атрымаў 82% (сацыёлягі кажуць, што да гэтай лічбы штучна дададзена 20-30%), а ён, у сваю чаргу, неаднойчы паўтарае, што 95% – значыць, гэта не зусім адэкватнае ўспрыняцьцё рэальнасьці. Я хачу прыцягнуць увагу грамадзкасьці: са здароўем беларускага правіцеля ня ўсё добра. І дэманструю гэта канкрэтнымі фактамі. А ўсё астатняе – гэта ўжо да Міністэрства аховы здароўя”.
(Карэспандэнт: ) “У 2001 годзе ў газэце “Наша Свабода” было надрукаванае дасьледаваньне псыхіятра Дзьмітрыя Шчыгельскага. Але далей за газэтныя старонкі яно ня выйшла…”.
(Лябедзька: ) “Але трэба сказаць, што Шчыгельскі, відаць, усё ж спэцыяліст. Бо тое, пра што ён гаварыў, спраўджваецца ў нашых рэаліях. Я, як чалавек псыхічна нармалёвы, у якога нармалёвае здароўе, бачу: гэта неадэкватныя паводзіны. Ня толькі для таго чалавека, які прэтэндуе называцца кіраўніком дзяржавы, а наогул. І тут, канешне, павінны мы ўсе турбавацца. Таму што ён валодае велізарнейшымі паўнамоцтвамі. І як ён імі распарадзіцца – толькі аднаму Богу, відаць, вядома”.