Вячаслаў Ракіцкі, Прага У Вугоршчыне працягваецца палітычны крызыс. Трэцюю ноч запар прыхільнікі апазыцыі правялі на вуліцах Будапэшту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Фэрэнца Дзюрчаня. Апошняя маніфэстацыя, у якой удзельнічалі каля 10 тысячаў чалавек, прайшла адносна спакойна. Узмоцненыя атрады паліцыі пільна сачылі за парадкам, каб не паўтарыліся непарадкі дзьвюх папярэдніх начэй, у выніку якіх былі параненыя прыблізна 200 чалавек. Цяпер апазыцыянэры паставілі намёты перад парлямэнтам і заявілі, што застануцца там надоўга. Ці ня ёсьць такая форма пратэста рэхам каляровых рэвалюцыяў, што адбыліся ў апошнія гады на ўсход ад Вугоршчыны?