Міністэрства інфармацыі пакарала часопіс “ARCHE” за самавольную зьмену заяўленай тэматыкі. Маўляў, часопіс зарэгістраваны як літаратурна-мастацкае, навуковае і навукова-папулярнае выданьне, але, паводле міністэрства, ён дапусьціў публікацыю грамадзка-палітычных матэрыялаў.
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў заявіў:
(Булгакаў: ) “Мы існуём у мэдыйнай прасторы, якая кантралюецца і падпарадкоўваецца не праву, а нейкім паняцьцям, якія нічога супольнага з правам ня маюць. Правіна “ARCHE” не ў парушэньні літары закону беларускага, а ў тым, што мы спрабуем выходзіць за межы гэтага ідэалягічна дазволенага поля, якое старанна ахоўваецца, выхад за межы якога пасьлядоўна караецца нашымі ўладамі”.
Сёлета часопіс зьмясьціў два тэксты ў рубрыцы “Гісторыя” – Сяргея Навумчыка ды іншых дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Гэта ўспаміны пра беларускую палітычную рэальнасьць пачатку 90-х гадоў. З-за іх міністэрства інфармацыі абвінаваціла часопіс у палітызаванасьці.
А вось да “Часопісу спэцпрызначэньня”, які друкуе вялікую вытрымку з Гітлера, у міністэрства прэтэнзій няма. Генэрал Юры Сівакоў піша там, што гітлераўскі кодэкс будзе цікавым для многіх і прапануе задумацца над многімі яго пастулятамі.
Памочнік міністра інфармацыі Віктар Казлоў сказаў:
(Казлоў: ) “Я гэты артыкул нават не чытаў і не зьбіраюся чытаць. Мне няма калі чытаць такія часопісы. Тое, што піша Сівакоў, – на сумленьні Сівакова, калі там нешта ёсьць у гэтым сэнсе. Калі нехта выдае, то на сумленьні таго, хто выдае. Міністэрства можа рэагаваць толькі на прадстаўленьне пракуратуры ці суду”.
Нагадаем, актывістка партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая накіравала заяву ў пракуратуру Беларусі, а таксама пазоў у суд на генэрала Сівакова і на “Часопіс спэцпрызначэньня” аб абароне гонару й годнасьці. У пракуратуры паведамілі, што заява спадарыні Сьвяцкай цяпер разглядаецца.
Супрацоўнік “Часопісу спэцпрызначэньня” Андрэй Корсак:
(Корсак: ) “Там няма ніякага закліку. Там проста гістарычны прыклад. Тое ж самае як мы можам прывесьці і пастуляты афіцэра Расейскай імпэрыі. І гэта гістарычны факт, што нашы дзяды і бацькі змагаліся супраць Расейскай імпэрыі”.
А як ставіцца да публікацыі генэрала Сівакова Валер Булгакаў?
(Булгакаў: ) “Тут жа мы маем зусім іншую сытуацыю, калі Гітлер трапляе ў лік ваенначальнікаў, якім пяюцца дыфірамбы, якіх адзначаецца пэўная праніклівасьць. Яны дэ-факта ператвараюцца ў нейкі прыклад для перайманьня. Гэта недапушчальна, гэта акурат выклікае справядлівае абурэньне дэмакратычнай грамадзкасьці”.