Учора на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Нямеччыны Марцін Гэкер паведаміў, што раней плянаваўся ўдзел у гэтай цырымоніі трох кіраўнікоў ураду — Латвіі, Літвы і Беларусі. Аднак літоўскі і латвійскі прэм’еры не прыедуць, і прычынай гэтаму стала дэманстрацыя па Беларускім тэлебачаньні здымак гомасэксуальнага акту, як сьцьвярджалася, з удзелам латвійскага дыплямата. Пра гэта паведаміў амбасадар Нямеччыны.
Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Латвіі Атыс Лотс у інтэрвію Радыё Свабода падкрэсьліў саму значнасьць падзеі — завяршэньне дэмаркацыі мяжы.
(Лотс: ) “Што тычыцца ўдзелу латвійскага боку, то цяпер у Латвіі вырашаецца, на якім узроўні будзе прадстаўлены латвійскі бок. Таксама сумесна з калегамі зь Беларусі мы абмяркоўваем пытаньне даты. Мы папрасілі нашых беларускіх калегаў перанесьці гэтую дату на больш позьні час, паколькі ў нашых дзяржустановаў, якія працуюць над гэтым праектам, дастаткова складаны графік. Гэтая просьба была сёньня выказаная ў МЗС Латвіі амбасадару Беларусі”.
Прэсавы сакратар латвійскага МЗС ня стаў камэнтаваць цьверджаньне нямецкага амбасадара. Што да літоўскага прэм’ера, то прэсавая сакратарка прэм’ера Літвы Няміра Пумпрыцкайтэ зазначыла:
(Пумпрыцкайтэ: ) “Ён не атрымаў запрашэньня на гэтае мерапрыемства. Было запрошанае Міністэрства замежных справаў”.
Як удакладнілі ў літоўскім МЗС, літоўскі бок афіцыйна на цырымонію не запрошаны, было толькі міжведамаснае запрашэньне для памежнікаў Літвы.
Цырымонія завяршэньня дэмаркацыі мяжы першапачаткова была заплянаваная на 3 кастрычніка. Вось што паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе камітэту памежных войскаў Беларусі.
(Прадстаўнік прэс-службы: ) “3 кастрычніка, 12.00, населены пункт Карасіна. Абавязкова будзе камандуючы. Астатнія... Яшчэ пытаньне ня вырашанае. Сьпісу запрошаных пакуль няма”.
Сёлета ў сакавіку адбылася ўрачыстая цырымонія завяршэньня дэмаркацыі беларуска-літоўскай мяжы. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі памежных службаў Літвы і Беларусі, кіраўнікі абодвух МЗС, амбасадаў Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі,офісу ТАСІS, прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі.
Дэмаркацыя беларуска-польскай мяжы адбылася яшчэ за савецкім часам. Што да беларуска-ўкраінскай мяжы, то падпісаная яшчэ дзесяць гадоў таму дамова аб мяжы з Украінай дагэтуль не ратыфікаваная беларускім парлямэнтам.
Нагадаем, 30 ліпеня па беларускім тэлебачаньні паказалі зьнятую схаванай камэрай відэастужку, на якой зафіксаваны гомасэксуальны акт з удзелам нібыта латвійскага дыплямата Рэйма Шмітса. Дыплямата абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі. Тэлесюжэт выклікаў рэзкія пратэсты Латвіі й іншых эўрапейскіх краінаў. Латвійскія ўрадоўцы назвалі інцыдэнт “правакацыяй”, першы сакратар пасольства Беларусі ў Рызе Дзьмітры Краюшкін быў абвешчаны пэрсонай нон-грата.