Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: “Для існаваньня спэцдакладчыка па Беларусі няма ніякіх падставаў”


Радыё Свабода "Мэтады і формы работы зноў створанай Рады па правах чалавека ААН несумяшчальныя з духам і зьместам мандата спэцдакладчыка па Беларусі Адрыяна Севярына” – лічыць прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Паводле яго, беларускія ўлады мяркуюць, што “для існаваньня падобнага інстытута няма ніякіх падстаў". Так спадар Палоў пракамэнтаваў учорашні выступ спэцдакладчыка на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве.

Як мы паведамлялі, Адрыян Севярын заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошні год значна пагоршылася. Асаблівая ўвага ў дакладзе была нададзена сёлетнім прэзыдэнцкім выбарам.

Прэсавы сакратар МЗС зьвярнуў увагу на вынік учарашняй дыскусіі ў Жэнэве, якая разгарнулася пасьля выступ спадара Севярына. Паводле яго слоў, пазыцыю Беларусі падтрымалі 17 дзяржаў, у тым ліку 12 дзейных членаў Савета па правах чалавека. "Гэта вельмі буйныя і ўплывовыя дзяржавы, яны прадстаўляюць самыя розныя рэгіянальныя групы", – зазначыў прэсавы сакратар. – "Два выступы былі зробленыя ад імя буйных рэгіянальных структур, адно – ад арганізацыі Ісламскай канфэрэнцыі (гэта 57 дзяржаў), адзін з выступаў быў зроблены ў падтрымку Беларусі ад імя афрыканскай рэгіянальнай групы".

Паводле Андрэя Папова, адна з дэлегацый заявіла аб тым, што мандат спэцдакладчыка ня мае нічога агульнага з правамі чалавека і павінен быць скасаваны, іншая назвала спэцдакладчыка “прыкладам нядобрасумленнасьці і некампэтэнтнасьці”.

Падчас дыскусіі, адзначыў прэсавы сакратар беларускага МЗС, было таксама заяўлена аб тым, што даклад спадара Севярына па Беларусі – “палітычная ўлётка”, а “неаб''ектыўнасць спэцдакладчыка пацьвярджаецца тым, што ён зьбірае інфармацыю толькі ў тых краінах, якія ў свой час галасавалі за стварэньне яго мандата”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG