Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрыян Сэвэрын: "Становішча няўхільна пагаршаецца"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ўвечары ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын выступіў cа справаздачай аб беларускай сытуацыі. Ён адзначыў, што "за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца".

Спадар Сэвэрын згадаў, што з моманту прызначэньня на пасаду спэцдакладчыка ў 2004 годзе ён не мае кантактаў з беларускімі ўладамі, якія некалькі разоў адмовілі яму ва ўезьдзе ў краіну. Вядомы дыплямат выказаў спадзяваньне, што новая Рада правоў чалавека дапаможа яму наладзіць супрацоўніцтва з афіцыйным беларускім бокам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG