30 верасьня ў Магілёве грамадзкія актывісты меліся правесьці два інфармацыйныя пікеты і мітынг-сустрэчу зь лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам. У Бабруйску ж сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьбіраліся штодня ад 30 верасьня да 16 кастрычніка ладзіць на гарадзкім стадыёне “Фандок” пікеты ў абарону былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.
Магілёўскі гарвыканкам ня стаў разглядаць заявак на акцыі, спаслаўшыся на адсутнасьць поўнага пакунку дакумэнтаў — у прыватнасьці, дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі й праваахоўнымі службамі.
У Бабруйску забарону на пікетаваньне мясцовыя ўлады аргумэнтавалі тым, што ўвесь пэрсанал праваахоўных органаў, камунальных і мэдычных службаў задзейнічаны ў падрыхтоўцы фэстывалю “Дажынкі 2006”. Цягам паўгоду бабруйскія сацыял-дэмакраты чатыры разы падавалі заяўкі на пікетаваньне, і чатыры разы ім адмаўлялі.