Тацяна Поклад, Прага Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў гадавую справаздачу па барацьбе з гандлем людзьмі. Паводле гэтай справаздачы, Беларусь сёлета – ў ліку краінаў, якія зрабілі пэўныя крокі па прадухіленьню гандлю людзьмі і якія перамясьціліся на ўзровень вышэй. Да сьпісу краінаў, якія найгорш супрацьстаяць супраць гандлю чалавечымі жыцьцямі далучаныя Сырыя, Узбэкістан, а таксама Іран, дзе ахвяраў гандлю людзьмі саджаюць ў турмы.