Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат Аляксандра Казуліна правядзе пяць сутак у турме на Акрэсьціна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Суд над Уладзімерам Казуліным адбыўся завочна, яшчэ ў канцы сакавіка. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі падчас падзеяў 2 сакавіка. Нагадаем, тады ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі быў дастаўлены кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, якога затрымалі падчас спробы прайсьці на Ўсебеларускі народны сход.

Пра прысуд Уладзімер Казулін даведаўся толькі празь месяц. Ён спрабаваў абскардзіць гэтае рашэньне, але Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу. Уладзімера Казуліна затрымалі ўвечары 5 чэрвеня і адвезьлі ў турму на Акрэсьціна.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG