Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адлічэньне маладафронтаўца Максіма Сяменчыка: вэрсія адміністрацыі ПТВ


Радыё Свабода А вось што гавораць пра выключэньне салігорскага маладафронтаўца Максіма Сяменчыка ў адміністрацыі прафэсійнай тэхнічнай вучэльні №72. Наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі гутарыў з завучам гэтай навучальнай установы Аленай Хаміцэвіч:

(Хаміцэвіч: ) “Ён быў адлічаны за тое, што ў яго было два з паловай месяца пропускаў заняткаў. У яго сыстэматычнае парушэньне правілаў унутранага распарадку й статуту ПТВ-72. Пра тое, што ён атрымаў 10 сутак, у нас ніякіх паведамленьняў не было.

Калі ў нас была пэдагагічная рада 17 траўня, мы нават ня ведалі, што ён адседзеў 10 сутак. Ягоная маці, зь якой мы зьвязаліся, сказала, што ён знаходзіўся ў гэты час у яе ў Маскве. Маці ў Маскве выйшла замуж і нарадзіла дзіця. І ён да яе зьехаў. Тут у яго з бацькам былі дрэнныя дачыненьні, ці што. І калі маці прыехала ў Салігорск на пахаваньне свайго бацькі, толькі тады мы даведаліся, што Максім Сяменчык у Маскве.

У яго былі сыстэматычныя парушэньні. Таму, што першы раз ён адсутнічаў, калі была вытворчая практыка, восеньню. Другі раз — калі ня выйшаў на тэарэтычнае навучаньне. А потым, зь лютага, пачалося. Празь дзесяць дзён яны здаюць экзамэны. У яго няма адзнакаў за другое паўгодзьдзе. На падставе чаго мы яго адновім і як ён будзе здаваць іспыты? Пэдагагічнай радай ён не дапушчаны да здачы экзамэнаў, бо не атэставаны за другое паўгодзьдзе. Праз год ён мае права аднавіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG