Адзін з салігорскіх галадоўнікаў, Дзяніс Карноў, будзе галадаць далей — у Менску.
Як паставіліся да галадоўнікаў у Салігорску ўлады й жыхары гораду? Карэспандэнт “Свабоды” падсумоўвае дзевяцідзённую галадоўку маладых салігорцаў.
У Салігорску грамадзкасьць была мала інфармаваная пра галадоўку. Меркаваньні некалькіх мінакоў, якія ведалі пра акцыю:
(Спадар: ) “Там разумных людзей дакладна няма”.
(Спадарыня: ) “Я падтрымліваю іх”.
Лідэр галадоўнікаў Іван Шыла так падсумаваў галадоўку:
(Шыла: ) “Я лічу, што гэтая галадоўка недарэмная, бо мы добра прадэманстравалі сваю грамадзкую пазыцыю. І яшчэ раз пабачылі, як дзяржава дэманструе сваю пазыцыю да простых грамадзянаў: нават тое, што тут непаўналетнія галадавалі — ім усё роўна”.
(Амельянчук: ) “Што галадуюць няпоўнагадовыя? Ну што ж — у нас свабодная дзяржава. Хто хоча галадаваць, хай галадуе. Памерці не дамо, лекараў дамо. Здароўе гэтых дзяцей найперш павінна турбаваць іхных бацькоў”.
Так выказаўся старшыня Салігорскага выканкаму Міхаіл Амельянчук у часе сустрэчы з галадоўнікамі.
Бацькі галадоўнікаў турбаваліся, і ўвесь час наведвалі сваіх дзяцей. Яны жадалі, каб дзеці хутчэй спынілі галадоўку. Што да ідэяў, якія падштурхнулі маладых да акцыі пратэсту, то тут стаўленьне бацькоў было розным. Сьвятлана Шыла заявіла:
(Шыла: ) “Я ганаруся сынамі, але вельмі за іх хвалююся. Я лічу, што галадоўка — гэта ня спосаб вырашэньня такіх пытаньняў”.
Бабуля аднаго з галадоўнікаў кажа:
(Спадарыня: ) “Вы нічога не даможацеся! Вас маленькая купка. Унук патрапіў пад уплыў, і ўсё — “што хачу, тое раблю”! Ён на сутках быў, баставаў там у Менску. Ён прапаў, у яго будучыні ніякай няма!”
Рашэньне аб прыпыненьні акцыі было прынятае пасьля візыту Аляксандра Мілінкевіча.
(Мілінкевіч: ) “Ужо сёньня тое, што яны зрабілі, мае вялікі рэзананс і водгук. Яны дамагліся таго, што на Беларусь зноў зьвярнулі ўвагу. Нам вельмі важная міжнародная падтрымка. І ў самой Беларусі вельмі важная”.
Да галадоўнікаў прыходзілі ня толькі вядомыя людзі — такія, як палітык Аляксандар Мілінкевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпевакі Кася Камоцкая і Зьміцер Барстосік, але і простыя людзі. Адзін салігорац, які падпісваецца “гаспадар Мікола”, прысьвяціў галадоўнікамам верш:
…а пакуль да расплаты час дойдзе, Дадае болю ціску надзей, Што сяброў новым водгукам знойдзе, Як пратэст, галаданьне людзей.