Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны судзьдзя, які будзе судзіць "Партэнрства"


Любоў Лунёва, Менск У Цэнтральным судзе Менску прызначаны судзьдзя ў справе актывістаў “Партнэрства”. Крымінальную справу супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” будзе разглядаць намесьнік старшыні суду Цэнтральнага раёну Менску Леанід Ясіновіч.

Судзьдзя Ясіновіч у свой час судзіў Паўла Севярынца і Міколу Статкевіча.

Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку, якія фігуруюць у справе “Партнэрства”, перавялі са сьледчага ізалятару КДБ у Валадарку. Яны будуць знаходзіцца там да суду й падчас разгляду справы. Пакуль невядома, ці перавядуць туды іхных паплечнікаў — Цімафея Дранчука і Міколу Астрэйку. Умовы ўтрыманьня ў сьледчым ізалятары на Валадарскага значна горшыя, чым у “амэрыканцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG