Вячаслаў Ракіцкі, Менск Рада Эўрапейскага зьвязу на гэтым тыдні паведаміла, што да фінансавых санкцыяў Эўразьвязу адносна высокіх беларускіх чыноўнікаў далучыліся яшчэ 10 краінаў – Албанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія, Харватыя. Гэтыя краіны таксама вырашылі арыштаваць банкаўскія рахункі і нерухомасьць 36 асобаў са сьпісу неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў і рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі ў часе сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі.