Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сіўчыка пакаралі 10 суткамі арышту завочна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вядомы палітык асуджаны за ўдзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Паводле пастановы суду, якую атрымалі сваякі Вячаслава Сіўчыка, суд над ім адбыўся яшчэ 19 траўня.

У судзе заявілі, што справу разгледзелі без удзелу Вячаслава Сіўчыка, паколькі ў суд ён не зьявіўся, хаця быў папярэджаны.

Вячаслаў Сіўчык ужо некалькі тыдняў знаходзіцца ў Кіеве.

Нагадаем, за дзень да разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ён быў затрыманы, зьбіты, а потым трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай.

Гл.таксама • Вячаслаў Сіўчык -- госьць онлайн-форуму
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG