Алесь Дашчынскі, Менск Да фінансавых санкцый Эўразьвязу адносна 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, далучыліся яшчэ 10 краінаў – Альбанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія і Харватыя. Яны выказалі гатоўнасьць узгадніць сваю палітыку з рашэньнем краін Эўразьвязу.