Заява называецца “Пра чарговую спробу зьнішчэньня камуністычнага руху ў Рэспубліцы Беларусь”. У ёй гаворыцца, што ініцыятыву аб’яднаўчага зьезду прапагандуюць дзяржаўныя мэдыі, а работнікі прэзыдэнцкай вэртыкалі аказваюць адміністрацыйны і псыхалягічны ціск на сябраў ПКБ, змушаючы іх удзельнічаць у аб’яднаўчых мерапрыемствах.
Бюро ЦК ПКБ расцэньвае гэта “як чарговую спробу Аляксандра Лукашэнкі й ягонага атачэньня аслабіць, а потым і зьнішчыць камуністычны рух Рэспублікі Беларусь”. Як гаворыцца ў заяве, “спробы ўладаў ператварыць камуністаў у паслухмяных выканаўцаў волі аўтарытарнага кіраўніка і падмурак прэзыдэнцкай сваволі дагэтуль ня мелі посьпехаў”. Кіроўны рэжым “ладзіць чарговую палітычную правакацыю з выкарыстаньнем брудных прыёмаў, якія ўключаюць падман і фальсыфікацыя”.
Працэс аднаўленьня адзінай партыі ў тым выглядзе, як ён прапануецца “ініцыятыўнай групай”, на справе прывядзе да стварэньня яшчэ адной партыі. Паводле заявы Бюро ЦК ПКБ, заплянаваны на 15 ліпеня зьезд ня мае і ня можа мець ніякага дачыненьня да дзейных партыяў, бо, згодна з артыкулам 20 закону “Аб палітычных партыях”, а таксама дзейным статутам, любая рэарганізацыя партыяў можа адбыцца на рашэньне кіроўных органаў. Паводле закону, спачатку павінны адбыцца зьезды ПКБ і КПБ, кожны зь якіх павінен прыняць рашэньне пра аб’яднаньне. Удзел жа асобных сябраў абедзьвюх партыяў у так званым аб’яднаўчым зьезьдзе прывядзе да спыненьня іхнага сяброўства ў гэтых арганізацыях, бо заканадаўства забараняе грамадзяніну быць сябрам двух партыяў адначасова.
Бюро ЦК ПКБ заўляе, што зварот ініцыятыўнай групы “вэтэранаў КПБ-КПСС, шараговых сябраў” двух партыяў — бессаромная фальшыўка, скіраваная на падман людзей. Як гаворыцца ў заяве, адзінства магчымае толькі на ў выніку супадзеньня палітычных і ідэйных прынцыпаў, а ня дзеля “падтрымкі кіраўніка краіны й курсу, які ён праводзіць”, як гэта прапануецца ў звароце ініцыятыўнай групы.
Нагадаем, у сваім пасланьні да парлямэнту й народу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня мае намеру ствараць пад сябе “партыю ўлады”, аднак калі зьявіцца ініцыятыва зьнізу, пярэчыць ня будзе. Пры гэтым ускосна Лукашэнка выказаў шкадаваньне, што больш не існуе самага яскравага ўзору “партыі ўлады” — КПСС. Сябры ініцыятыўнай групы, якіх падтрымалі былы кіраўнік Саўміну БССР Міхаіл Кавалёў, былы старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей, двойчы Герой Сацыялістычнай працы Ўладзімер Бядуля, прызначылі тэрмін яднаньня камуністаў ПКБ і КПБ на 15 ліпеня.