Гадавая справаздача і расьсьледаваньне Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША адносна барацьбы з гандлем людзьмі ў сьвеце робіцца паводле распараджэньня Кангрэсу ЗША.
Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс называла барацьбу супраць гандлю людзьмі “вялікім маральным заклікам нашага часу”. Паводле дадзеных ЗША, больш за 800 000 чалавек, пераважна жанчыны і дзеці, штогод гвалтам штурхаюцца ў нялюдзкія умовы, зьдзек і жорсткі прыгнёт.
Паводле адпаведнасьці сучасным міжнародным крытэрыям ў захадах і мерах дзеля барацьбы з гандлем людзьмі і рабствам, краіны разьмешчаныя па сьпісах некалькіх ўзроўняў.
У сьпісе краінаў, дзе сытуацыя у справе барацьбы з гандлем людзьмі найгоршая – 12 краінаў. У іх ліку Саудаўская Арабія, а таксама Іран, Узбэкістан, Сырыя, якія перамясьціліся на ўзровень ніжэй.
Іран трапіў у сьпісе на ўзровень ніжэй таму, што ў гэтай краіне фактычна караюць ахвяраў гандлю людзьмі, ахвяраў сэксуальнай эксплюатацыі. Старэйшы дарадца ў барацьбе з гандлем людзьмі Джон Мілер патлумачыў, што хаця вельмі складана атрымоўваць інфармацыі пра Іран, пра гэта стала вядома ўладам у ЗША:
(Мілер:) “Мы атрымалі шэраг паведамленьняў, што ўлады Ірану пасадзілі ў турмы, пакаралі значную колькасьць ахвяраў гандлю людзьмі. Адзін зь неабходных крытэрыяў – закон па абароне ахвяраў і закон, які адмыслова адзначае, што ахвяры не павінны быць пакараныя за дзеяньні, якія яны зрабілі пад прымусам пасьля таго, як яны сталіся ахвяраў гандлю людзьмі – якія б гэтыя дзеяньні ня былі, прастытуцыя ці нешта іншае.”
У сьпісе найгоршых краінаў у справе барацьбы з гандлем людзьмі па-ранейшаму застаецца Расея. У справаздачы Расея была ўхваленая за ўнёсак ў праграму абароны ахвяраў гандлю людзьмі і сэксуальнага прымусу, за павялічэньне расьсьледаваньняў і пакараньняў за такія злачынствы, за паляпшэньне супрацоўніцтва мясцовых ўрадаў зь недзяржаўнымі арганізацыямі.
Аднак гэтых зрухаў было недастаткова, каб Расея магла перамясьціцца на вышэйшы ўзровень. Прычына гэтага ў тым, што занадта шмат крокаў ў змаганьні з гандлем людзьмі Расея рабіла такім чынам: вырашалася нейкая адна канкрэтная частка праблемы, ў тым часе не рабіліся такія крокі, якія б ахоплівалі цалкам ўсю сфэру праблемаў барацьбы з гандлем людзьмі. Расейскае заканадаўства не адпавядае сучасным міжнародным патрабаваньням барацьбы з гандлем людзьмі. Таксама ў Расеі недастаткова забясьпечваецца абарона ахвяраў гандлю людзьмі.
Краіны адзначаныя як найгоршыя паводле зробленых захадаў ў барацьбе з гандлем людзьмі, могуць быць аб''ектам розных санкцыяў з боку Злучаных Штатаў, могуць быць адмененыя некаторыя віды гуманітарнай дапамогі.
Калі абвяшчалася справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША, Кандаліза Райс адзначыла:
(Райс:) “Заклікаючы да справаздачы кожную краіну, сяброў і непрыяцеляў, якія могуць і абавязаны рабіць болей у барацьбе з гандлем людзьмі, мы прымушаем краіны дзейнічаць. З кожным годам, больш і больш ўрадаў павялічваюць кару за гэтае злачынства і дапамагаюць ахвярам вярнуцца да жыцьця.”
Краіны, якія зрабілі важкія крокі на шляху змаганьня з гандлем людзьмі, прымусовай працы і дзіцячай прастытуцыі, у сьпісе перанесеныя на іншы, лепшы, ўзровень. У іх ліку і Беларусь, якая перамясьцілася з трэцяга, горшага, ўзроўню, на другі.
У ліку такіх краінаў – Аўганістан, Босьнія і Герцагавіна, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Румынія, і, таксама Ўкраіна, якая была асобна адзначана за стварэньне дзяржаўнага дэпартамэнту па барацьбе з гандлем людзьмі, таксама ва Ўкраіне павялічаная мера пакараньня за злачынствы, злучаныя з гандлем людзьмі.
У ЗША старэйшы дарадца ў барацьбе з гандлем людзьмі Джон Мілер адзначыў, што ёсьць і станоўчыя зрухі – некалькі гадоў таму за удзел у гандлі людзьмі караліся сотні, цягам мінулага году – было 3000 прысудаў па ўсім сьвеце вінаватым ў гэтых злачынствах, і ўжо сёлета – каля 4700.