Любоў Лунёва, Менск Галадоўка распачалася 15 дзён таму. Галадоўнікі, у асноўным сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, патрабуюць спыніць крымінальныя справы супраць актывістаў сваёй арганізацыі, выключэньні з навучальных установаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях, перасьлед вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць усіх палітвязьняў. Непаўналетнія сябры “Маладога фронту” на просьбу кіраўніцтва арганізацыі ў акцыі пратэсту ня ўдзельнічаюць. Галадоўнікаў падтрымалі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, “Эўрапейскай кааліцыі”, а таксама замежныя моладзевыя партнэры маладафронтаўцаў.