Камісія юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Рады Эўропы рыхтавала гэтую справаздачу цягам шасьці месяцаў. Камісія засяродзілася на двух асноўных пытаньнях: па-першае, ці былі ў Эўропе сакрэтныя цэнтры ЦРУ для затрыманых і, па-другое, ці ведалі эўрапейскія краіны пра іхнае існаваньне і ці дапамагалі ў гэтых апэрацыях разьведвальным службам ЗША?
Аўтар справаздачы Дык Марці заяўляе, што агулам 14 краін цесна супрацоўнічалі з ЦРУ альбо заплюшчвалі вочы на гэтыя недазволеныя мэтады работы спэцслужбаў. Паводле яго, сем эўрапейскіх краінаў выдалі затрыманых трэцім краінам, парушаючы гэтым самым правы чалавека.
Дык Марці заяўляе, што, насуперак абвяржэньням з боку Варшавы і Бухарэсту, сакрэтныя месцы затрыманьня знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы і Румыніі. Часова, перш чым быць перавезенымі ў іншыя краіны, вязьні ўтрымліваліся ў Турэччыне і на Кіпры, а самалёты ЦРУ з затрыманымі па абвінавачаньні ў тэрарызьме прызямляліся ў Ірляндыі, Партугаліі й Грэцыі.
У справаздачы, аднак, няма ніякіх канкрэтных доказаў віны названых краінаў. Марці кажа, што проста ёсьць моцныя падставы для таго, што турмы ЦРУ ў Эўропе існавалі, і што цяпер урады згаданых у справаздачы краін самі павінны расьсьледаваць гэтыя інцыдэнты.
Польскія ўлады назвалі інфармацыю, зьмешчаную ў справаздачы Дыка Марці, “паклёпам”.
Варшава не абвяргае таго факту, што на польскай тэрыторыі час ад часу спыняюцца амэрыканскія самалёты, у тым ліку і самалёты выведкі – гэта, як казаў яшчэ летась тагачасны прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, “натуральная рэч паміж саюзьнікамі”. Кіраўніцтва краіны, аднак, рашуча адкідае абвінавачаньні ў тым, што ў гэтых самалётах былі вязьні, падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасьці.
“Гэта паклёп, які ня мае пад сабой ніякіх падставаў”, – заявіў сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч.
Інфармацыю аб тым, што самалёты ЦРУ “напэўна прызямляліся ў Польшчы, Вялікай Брытаніі і Румыніі”, абвяргаюць таксама і былыя польскія ўлады.
Пакуль невядома, як адрэагуюць і ці наагул адрэагуюць на справаздачу Рады Эўропы Злучаныя Штаты.
Справаздачы Дыка Марці будзе абмяркоўвацца 27 чэрвеня ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.