Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык зьвярнуўся да беларускай дыяспары


Радыё Свабода, Прага Апазыцыйны палітык, кіраўнік незарэгістраванага “Руху беларускай салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца ў Кіеве і сёньня быў завочна асуджаны на 10 сутак пазбаўленьня волі, зьвярнуўся да беларускай дыяспары.

У звароце спадар Сіўчык заклікае суайчыньнікаў, якіх “якіх антыбеларускі рэжым выцесніў за мяжу, але не пазбавіў любові да Бацькаўшчыны”, зьвяртацца “да лідэраў сямі вядучых краінаў свету ў тым, што яны не маюць маральнага права ехаць на саміт G- 8 у Санкт-Пяцярбург, пакуль Пуцін публічна не адмовіцца ад планаў правядзення чарговага ганебнага рэферэндуму”. Спадар Сіўчык мае на ўвазе ўвазе магчымы рэфэрэндум аб аб’яданьні Беларусі і Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG