Любоў Лунёва, Менск 20 актывістаў моладзевых рухаў у 10 гарадох Беларусі працягваюць галадоўку, распачатую ад 29 траўня ў Салігорску. Галадоўнікі патрабуюць спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі, вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць палітвязьняў. Напачатку акцыі ўдзельнікаў было больш за 4 дзесяткі чалавек. Пасьля таго, як непаўнагадовыя і тыя, каму аказвалі мэдычную дапамогу, спынілі галадоўку – колькасьць удзельнікаў акцыі скарацілася ўдвая. Акцыю моладзі падтрымалі Аляксандар Мілінкевіч, сябры “Эўрапейскай кааліцыі” і сябры ўкраінскіх моладзевых арганізацый.